АДКБ праводзіць 17–20 сакавіка стратэгічную трэніроўку, “не скіраваную супраць канкрэтных дзяржаў і саюзаў”

17 сакавіка, Позірк. Стратэгічную камандна-штабную трэніроўку праводзяць 17–20 сакавіка аб’яднаны штаб Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), сакратарыят АДКБ і “зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы” дзяржаў — членаў ваенна-палітычнага блока, паведамляе прэс-служба АДКБ.
Начальнік аб’яднанага штаба арганізацыі Андрэй Сердзюкоў заявіў, што гэта “планавае і ключавое мерапрыемства ў сістэме сумеснай падрыхтоўкі” арганізацыі ў 2025 годзе. Трэніроўка, паводле яго слоў, не скіраваная “супраць якіх-небудзь канкрэтных дзяржаў і ваенных саюзаў”.
Галоўная мэта мерапрыемства, сказаў Сердзюкоў, заключаецца ва “ўдасканаленні парадку сумеснай працы функцыянальных груп Цэнтра крызіснага рэагавання і аператыўных груп дзяржаў у ацэнцы абстаноўкі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі, падрыхтоўцы прапаноў і праектаў рашэнняў статутных органаў АДКБ па фармаванні і разгортванні кампанентаў войскаў (калектыўных сіл)”.
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што трэніроўка праводзіцца ў тры этапы. Першы этап — “прадухіленне крызіснай сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі — адпрацоўка пытанняў падрыхтоўкі прапаноў і распрацоўкі праектаў рашэнняў на фармаванне і аператыўнае разгортванне КСАР АДКБ”.
Другі этап звязаны з аналагічнымі задачамі ў Цэнтральнай Азіі, трэці — з падрыхтоўкай “правядзення міратворчай аперацыі на тэрыторыі ўмоўнай дзяржавы — члена АДКБ у межах Хатлонскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан”.
“Упершыню ў трэніроўцы будуць барць удзел аператыўная група Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў — удзельніц СНД, а таксама прадстаўнікі сакратарыята Парламенцкай асамблеі АДКБ у якасці назіральнікаў”, — паведамляе беларускае ваеннае ведамства.
Адзначаецца, што пасля трэніроўкі “адпрацаваныя праекты рашэнняў органаў АДКБ будуць даведзеныя да дзяржаў” у якасці зыходных даных для “распрацоўкі запланаваных дакументаў сумесных і спецыяльных вучэнняў, што праводзяцца ў верасні — кастрычніку гэтага года на тэрыторыях Беларусі, Кыргызстана і Таджыкістана”.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны блок, мэтамі якога заяўленыя “ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў”. У яго ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
Улады Арменіі замарозілі ўдзел краіны ў АДКБ і загаварылі пра магчымы выхад з блоку. Ерэван абвінаваціў арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку.
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спроб нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПалову ВУП у студзені — лютым забяспечылі Мінск і Мінская вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрасаюзу будзе пагражаць небяспека — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя звароты па меддапамогу праз укусы кляшчоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за студзень — люты вырас у гадавым вымярэнні на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+