У “спіс тэрарыстаў” унесеныя экс-старшыня партыі “Зялёныя” Кучук і яшчэ 11 чалавек (дапоўнена)

18 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 17 сакавіка ўнёс у спіс “асоб, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ 12 чалавек. Адпаведныя змены адлюстраваныя ў дакуменце, апублікаваным 18 сакавіка ў адмысловым тэлеграм-канале КДБ.
У спіс дададзеныя Мікалай Буневіч, якому высунутыя абвінавачанні паводле арт. 130 і 361 Крымінальнага кодэкса; асуджаныя на невядомыя тэрміны Алег Самародскі (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 3611), Павел Мінчык (арт. 368, 130), Дзмітрый Сідарэнка (арт. 130), Максім Старасценка (арт. 130, 293), Людміла Ясімчык (арт. 130, 368), Алена Марозава (арт. 342, 361, 130), Аляксандр Радрэнка (арт. 130); асуджаныя на розныя тэрміны Аляксей Зачапіла (1,5 гады; арт. 130), Павел Вабішчэвіч (23 гады; арт. 295, 356), Андрэй Зіненка (12 гадоў; арт. 295, 356), а таксама былы кіраўнік дэ-юрэ ліквідаванай Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.
Летась напрыканцы снежня Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Кучука да 6 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 3 арт. 361 КК.
Суд таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф — 500 базавых велічынь (на момант вынясення выраку — 20.000 рублёў).
Палітыка затрымалі 16 лютага 2024 года па дарозе да амбасады РФ у Мінску, каля якой той хацеў ускласці кветкі і запаліць лампадкі ў памяць пра расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які памёр у калоніі.
У “спісе тэрарыстаў” 1.364 пазіцыі і 1.260 чалавек, з іх не менш за 567 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 293 — масавыя беспарадкі;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі прывялі да згортвання дробнага бізнесу ў дрэваапрацоўцы — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь актывізуе студэнцкія абмены з ВенгрыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваНа аднаго жыхара Беларусі прыходзіцца ў два разы больш лесу, чым у сярэднім у свеце — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРашэнне па скарзе на адмову Грузіі надаць прытулак беларускаму праваабаронцу Кісляку будзе абвешчанае 26 сакавіка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПраблему ДТЗ з удзелам жывёл можна вырашыць толькі комплексна — прадстаўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаныя Белстата: У студзені — лютым вобласць прызначанага віцэ-прэм'ерам Караніка была горшай у краіне па дынаміцы развіццяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць электронных паслуг, аказаных праз адзіны партал, за тры гады вырасла амаль у восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаходы ад паляўнічага турызму з удзелам замежнікаў павялічыліся за год на 30% — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка