Латвія анансавала закрыццё адзінага пункта пропуску на мяжы з Беларуссю для пешаходаў і веласіпедыстаў

18 сакавіка, Позірк. Урад Латвіі 18 сакавіка разгледзіць пытанне аб абмежаванні руху праз пункт пропуску Патэрніекі на мяжы з Беларуссю, паведамляе партал delfi.lv.
Адзначаецца, што гаворка ідзе пра забарону перасякаць мяжу пешшу і на веласіпедах, аўтамабілістаў абмежаванні не закрануць. У публікацыі гаворыцца, што меры накіраваны на барацьбу з прытокам нелегальных мігрантаў.
Удакладняецца, што новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 19 сакавіка.
Аналагічныя рашэнні анансуюцца ў дачыненні да пунктаў пропуску Грэбнева і Церахава на мяжы з Расіяй.
17 сакавіка стала вядома, што ў сувязі з ростам прытоку мігрантаў Дзяржаўная пагранічная ахова (ДПА) Латвіі звярнулася да ўрада з просьбай часткова закрыць пункт пропуску Патэрніекі (з беларускага боку — Грыгароўшчына), дазволіўшы яго перасячэнне толькі для аўтатранспарту.
Начальнік ДПА Гунціс Пуятс заявіў, што на прыняцце адпаведнага рашэння ў ўрада можа пайсці прыкладна шэсць месяцаў.
Латвійскі бок 16 сакавіка з 14:00 да 22:40 па беларускім часе прыпыніў афармленне транспарту на адзіным адкрытым на беларуска-латвійскім напрамку пункце пропуску Грыгароўшчына, на ўездзе і выездзе былі ўсталяваныя загараджальныя шчыты. Гэта было зроблена ў сувязі са спробамі нелегальных мігрантаў трапіць у Латвію праз гэты пункт пропуску.
Грыгароўшчына засталася адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы дзвюх краін пасля таго, як 19 верасня 2023 года ў сувязі з павелічэннем патока нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (з беларускага боку — Урбаны).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства