У Мінску з-за рэпетыцый вайсковага парада адменены шэраг рэйсаў грамадскага транспарту
19 сакавіка, Позірк. З-за руху ваеннай тэхнікі да месцаў рэпетыцый вайсковага парада да Дня Перамогі ў Мінску адменены шэраг рэйсаў грамадскага транспарту, паведамляе прэс-служба “Мінсктранса”.
Адзначаецца, што пасажыры сутыкнуцца з нязручнасцямі 25 сакавіка, 1, 8, і 15 красавіка.
Адмяняюцца рэйсы аўтобусаў №64 (ад ДС “Уручча-2” у 05:52, ад прыпынку “Макаёнка” ў 06:16), №86 (ад прыпынку “Русіянава” ў 05:19, ад прыпынку “Сухарукія” ў 05:37 і 05:57), №155 (ад ж/д станцыі “Азярышча” ў 06:01), №194 (ад станцыі метро “Уручча” ў 05:11, ад прыпынку “Прамяністая” ў 05:40).
Аўтобусная лінія №86 ад прыпынку “Копішча” ў 05:20 і №155 ад ДС “Уручча-4” у 05:22 скарачаецца да прыпынку “Старынаўская”.
Таксама змяняецца маршрут аўтобуса №167 пры выкананні рэйса з прыпынку ДС “Уручча-2” у 05:27. Ён будзе пралягаць па вуліцы Русіянава, праспекце Незалежнасці, аўтадарозе Н-9031, вуліцы Цюленіна і далей па звыклым маршруце.
Раней прэс-служба Міністэрства абароны паведамляла, што з 18 сакавіка на аэрадроме Ліпкі ва ўсходняй частцы Мінска цягам пяці тыдняў будуць праводзіцца трэніроўкі тэхнікі механізаванай калоны да параду на 9 траўня.
Ваеннае ведамства папярэджвала, што ў сувязі з перамяшчэннем тэхнікі да месца трэніровак і назад у сталіцы “будзе ўводзіцца абмежаванне руху“.
З 4:50 прыкладна на гадзіну будзе абмежаваны рух па маршруце: вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — вул. Францыска Скарыны — знешняе кола МКАД — паварот да жылога комплексу “Зялёная гавань” — аўтадарога да аэрадрома Ліпкі.
З 19:50 прыкладна на працягу гадзіны будуць дзейнічаць абмежаванні па маршруце: аэрадром Ліпкі — знешняе кола МКАД — вул. Францыска Скарыны — вул. Старынаўская — вул. Заснавальнікаў.
З нагоды 80-годдзя перамогі ў Мінску плануецца правесці маштабны парад, паведаміў напрыканцы лютага памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах Леанід Касінскі. Паводле яго слоў, чакаецца ўдзел вайскоўцаў з шэрагу “дружалюбных краін”.
“Задума парада маштабная, — сказаў ён. — Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. <…> Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама сцяганосныя групы з дзяржаўнымі сцягамі рэспублік СНД. Часткова пацвярджэнне аб удзеле шэрагу краін ужо атрымана”.
15 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка 9 траўня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве. Ці мае ён намер сустрэць парад у беларускай сталіцы, а затым накіравацца ў РФ, ці ўсё ж ён праігнаруе ўрачыстасці на радзіме дзеля ўдзелу ў расійскіх, пакуль невядома.
Летась Лукашэнка накіраваўся ў Маскву 8 траўня, дзе ў той дзень адбыўся саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Удзень 9 траўня ён прысутнічаў на парадзе на Краснай плошчы, а ўвечары вярнуўся ў Мінск і выступіў на акцыі “Беларусь памятае”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы разгледзіць рэзалюцыю аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пасля ўнясення паправакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па росце спажывецкіх цэн у лютым 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ выпадку спынення вайны ва Украіне беларускі рубель можа ўмацавацца да долара — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы мае намер заявіць аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка