Ціханоўская: Інаўгурацыя без выбараў — пустая фармальнасць (дапоўнена)

20 сакавіка, Позірк. “Інаўгурацыя без выбараў — пустая фармальнасць, яна не зробіць Лукашэнку легітымным”, — заявіла “Позірку” Святлана Ціханоўская, каментуючы паведамленні пра прызначэнне інаугурацыі Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка.
“Яго не прызнаюць ні беларусы, ні міжнародная супольнасць, — падкрэсліла дэмакратычны лідар. — Яго рэжым працягвае трымацца выключна на рэпрэсіях, страху і падтрымцы Крамля, прадаючы суверэнітэт нашай краіны у абмен на падтрымку сваёй незаконнай улады”.
Ціханоўская адзначыла, што 25 сакавіка беларусы па ўсім свеце выйдуць на акцыі з нагоды Дня Волі (107-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі). “Гэта свята нашай незалежнасці і нашага супраціву дыктатуры. Мы скажам гучна, што Лукашэнка — не прэзыдэнт, ён злачынец, які захапіў уладу. Мы нагадаем свету пра нашых палітвязняў і нашу барацьбу. Беларусь абавязкова будзе вольнай”, — падкрэсліла дэмлідар.
Дапаўненне. У сацыяльнай сетцы Х (“Твітар”) Ціханоўская з нагоды інаўгурацыі адзначыла, што Лукашэнка “прадае Беларусь Пуціну, цягне нашу краіну далей у акупацыю”. Яна заклікала далучацца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю. “Ад Лос-Анджэлеса да Кіева на мітынгах і мерапрыемствах будзе гучаць адна ідэя: Беларусь будзе свабоднай! Свабоднай ад тыраніі, свабоднай ад расійскага кантролю, якая вярнулася ў Еўропу, дзе ёй і месца”, — падкрэсліла палітык.
Гл. па тэме:
Лукашэнка запланаваў сваю сёмую інаўгурацыю на 25 сакавіка (дапоўнена)
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



