З 1 красавіка на 5,7% павышаецца базавая арэндная велічыня
20 сакавіка, Позірк. У Беларусі з 1 красавіка на 5,7% падвысіцца базавая арэндная велічыня (з 17,76 да 18,77 рубля), паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Папярэдні яе памер быў устаноўлены з 1 красавіка 2024 года — тады ён стаў большы на 5,1% (з 16,90 да 17,76 рубля).
З 1 красавіка 2022 года БАВ была зніжана на 5,3% (з 17,85 да 16,90 рубля).
Цяперашні памер, як адзначылі ў Дзяржмаёмасці, устаноўлены з улікам індэкса спажывецкіх цэн за 2024 год у адносінах да 2023-га.
“Нязначнае павелічэнне БАВ дазволіць працягнуць эфектыўна распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і кампенсаваць выдаткі арэндадаўцаў па аб’ектах арэнды без шкоды існуючага ўзроўню дзелавой актыўнасці. Варта адзначыць, што прапанова па змене памеру БАВ была аднагалосна падтрымана прадпрымальніцкімі структурамі ў рамках грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Дзяржкаммаёмасці”, — адзначылі ў ведамстве.
Памер базавай арэнднай велічыні штогод устанаўліваецца Саўмінам (фармальна — з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год) і прымяняецца з 1 красавіка бягучага года.
На падставе базавай арэнднай велічыні вызначаецца памер арэнднай платы пры здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, інфляцыя ў у 2024 годзе склала 5,2%, у 2023-м — 5,84%, у 2022-м — 12,83%.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка