15 незалежных СМІ і тры медыяарганізацыі падпісалі новы Кодэкс этыкі журналістаў

20 сакавіка, Позірк. 15 сродкаў масавай інфармацыі і тры медыяарганізацыі падпісалі “пагадненне аб самарэгуляванні сектара незалежных СМІ”, а таксама новы Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў.
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, яшчэ каля дзесяці недзяржаўных выданняў “абмяркоўваюць магчымасць далучэння да пагаднення”.
Назвы СМІ і медыяарганізацый не ўказваюцца.
Падпісанае пагадненне “аднаўляе сістэму этычнага самарэгулявання сектара”, гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што гэтая сістэма перастала дзейнічаць у 2021 годзе.
“Пагадненне прадугледжвае стварэнне Савета па этыцы СМІ, які будзе разглядаць скаргі на парушэнні этыкі. Члены савета будуць вылучацца і абірацца на конкурснай аснове рэдакцыямі, якія далучыліся да пагаднення і кодэксу”, — падкрэслівае БАЖ.
З прыняццем гэтых дакументаў “пачынае дзейнічаць новая сістэма этычнага самарэгулявання і разгляду скаргаў на матэрыялы СМІ”, адзначаецца ў рэлізе.
“Дата 20 сакавіка ўвойдзе ў аналы незалежных СМІ, паколькі стварэнне органа самарэгулявання — гэта сапраўды падстава для гонару. Аналагічныя органы існуюць у многіх дэмакратычных краінах у розных фарматах — з удзелам дзяржавы або без яе. Наш досвед унікальны тым, што, нягледзячы на гэтыя цёмныя часы, нам удалося атрымаць згоду 18 суб’ектаў сектара незалежных СМІ, якія, па-першае, пагадзіліся ўдзельнічаць у стварэнні гэтага органа, а па-другое, прынялі этычныя стандарты і абавязаліся іх выконваць”, — заявіў намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў.
Паводле яго слоў, прынятае рашэнне “будзе спрыяць павышэнню якасці незалежнай журналістыкі” і стане “гарантыяй таго, што беларускае грамадства і надалей будзе атрымліваць праўдзівую і якасную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі”.
Агееў паведаміў, што любая рэдакцыя СМІ або медыяарганізацыя можа прыняць удзел у стварэнні Савета па этыцы СМІ. Выбары ў савет будуць арганізаваныя БАЖ цягам 60 дзён.
Пасля сфальсіфікаваных уладамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сектар незалежнай журналістыкі ў Беларусі быў разгромлены. Дзясяткі рэдакцый былі прызнаныя “экстрэмісцкімі”, вымушана пакінулі краіну і цяпер працуюць у выгнанні. Медыя пазбаўленыя прамога доступу да крыніц інфармацыі, любое ўзаемадзеянне з імі цягне для жыхароў Беларусі адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.
- ЭканомікаБанкам, што працуюць у Беларусі, могуць дазволіць выпускаць уласныя токеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаНацбанк разлічвае на пашырэнне банкаўскай карэспандэнцкай сеткі ў "дружалюбных і нейтральных краінах"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрактычныя наступствы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз туріндустрыяй не зусім усвядомленыя — дырэктар Нацагенцтва па турызмеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрадстаўніца беларускай дзяржаўнай турфірмы ўключыла Грузію ў склад РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі ў энергабалансе Беларусі склала 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа турвыставу ў Мінску заявіліся Палестына, Крым, Курская і Белгарадская вобласці РФ, дзе ідуць баявыя дзеянніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка