Асобным катэгорыям грамадзян да Дня перамогі выплацяць ад 1.500 да 5.000 рублёў
21 сакавіка, Позірк. Да Дня перамогі асобным катэгорыям грамадзян выплацяць матэрыяльную дапамогу, памеры якой 21 сакавіка зацверджаныя Саветам міністраў, паведамляе прэс-служба ўрада.
Паводле прынятага рашэння, “інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны”, а таксама асобам, “якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года”, выплацяць па 5.000 рублёў.
Дапамогу ў памеры 2.500 рублёў налічаць асобам: узнагароджаным ордэнамі ці медалямі СССР “за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны”; тым, хто працаваў “на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых вайсковых аб’ектаў у рамках тылавых рубяжоў дзейных франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог”; тым, хто працаваў “на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаным медалём “За абарону Ленінграда”, а таксама асобам, узнагароджаным знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”.
Сем’ям вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія “загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады” вайны, выплацяць па 1.500 рублёў. Да гэтай катэгорыі адносяцца сужэнцы, што не пабраліся новым шлюбам, дзеці — інваліды з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленыя або ўдачароныя) і “іншыя ўтрыманцы, якім вызначанае падвышэнне пенсіі ў адпаведнасці з названымі падставамі”.
На такую ж суму могуць разлічваць былыя вязні (у тым ліку тыя, што ў той час былі непаўналетнімі) фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былыя непаўналетнія вязні “іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім вызначанае падвышэнне пенсіі ў адпаведнасці з пазначанай падставай”.
Асобам, якія з дзяцінства маюць інваліднасць — з прычыны “ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі” ў перыяд вайны, альбо праз “наступствы ваенных дзеянняў”, таксама выплацяць па 1.500 рублёў.
Якая колькасць людзей адносіцца да ўсіх гэтых катэгорый, у паведамленні не ўдакладняецца.
Пастанова набудзе моц 1 траўня.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка