За год колькасць легкавых электрамабіляў у насельніцтва вырасла ў 3,2 раза — Белстат

23 сакавіка, Позірк. У 2024 годзе колькасць легкавых аўтамабіляў у жыхароў Беларусі вырасла на 2,1% (з 3.023.002 да 3.085.116), а легкавых электрамабіляў — у 3,2 раза (з 6.413 да 20.745), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Брэсцкай вобласці колькасць легкавых аўтамабіляў у 2024 годзе вырасла на 2,8% (з 462.025 да 474.920), электрамабіляў — у 3,6 раза (з 503 да 1.791); Віцебскай — на 2% (з 337.625 да 344.410) і ў 3,5 раза (з 303 да 1.062) адпаведна; Гомельскай — на 2,3% (з 393.058 да 402.223) і ў 3,4 раза (з 408 да 1.404); Гродзенскай — на 1,8% (з 385.742 да 392.780) і ў 2,8 раза (з 488 да 1.373); Мінскай — на 2,6% (з 509.185 да 522.407) і ў 3,1 раза (з 1.488 да 4.558); Магілёўскай — на 2,3% (з 315.504 да 322.776) і ў 3,7 раза (з 260 да 973); Мінску — на 0,9% (з 619.863 да 625.600) і ў 3,2 раза (з 2.963 да 9.584).
Паводле звестак прадпрыемства “Белтэхагляд”, за 2024 год выдадзена 1.510.315 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 1,1% менш, чым за 2023-ы (1.527.550).
Электрамабілі атрымалі 14.416 дазволаў (статыстыка за 2023 год не прыводзілася).
22 кастрычніка 2021 года Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду пашырыць выкарыстанне ў Беларусі электратранспарту, увязаўшы гэта з запускам Беларускай АЭС і тым, што “ўжо практычна ўсе краіны ідуць гэтым шляхам”. Месяцам пазней ён падпісаў указ аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў.
27 ліпеня 2022 года першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады на заводзе “БелДжы” заявіў, што ў Беларусі да 2025-га “павінны максімальна асвоіць камплектную базу ўласнага электрааўтамабіля”.
Раней прадстаўнікі НАН неаднаразова заяўлялі пра намер стварыць айчынны электрамабіль. Прадстаўленыя пасля ўзоры мелі абмежаваную ступень лакалізацыі. Навукоўцы не раз заяўлялі пра складанасць арганізацыі поўнага цыкла вытворчасці электрамабіляў у Беларусі, у тым ліку праз спецыфіку вырабу батарэй, адсутнасць лініі вытворчасці кузаваў і інш.
Як адзначыў 21 сакавіка гэтага года ў эфіры “Беларусь 1” намеснік гендырэктара Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч, беларускі электрамабіль нічым не саступае бензінавай версіі.
“Пад капотам знаходзяцца камплектуючыя трох беларускіх заводаў, — сказаў ён. — У праекце ўдзельнічаюць “Магілёўліфтмаш”, наваполацкі “Вымяральнік”, “Першая акумулятарная кампанія”. У доследна-прамысловай партыі пяць аўто”.
Па выніках тэхніка-эканамічнай ацэнкі стаіць задача наладзіць серыйную вытворчасць.
“У ідэале [трэба] дамагчыся таго, каб беларускія электракары акупіліся. Пакуль жа гэта выставачныя экспанаты”, — падкрэсліў Бялевіч.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку толькі ў Мінску, Брэсцкай і Гомельскай абласцях адзначаная станоўчая дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ канца красавіка МУС Грузіі чатыры разы паведамляла пра выправаджэнне замежнікаў, сярод якіх былі беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зарастаюць балоты, вадаёмы засяляюць чужародныя віды рыб — навуковецМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі зніжаюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


