На жыхара Капыльскага раёна заведзеная крымінальная справа за пашкоджанне агароджы мемарыяла ахвярам фашызму
24 сакавіка, Позірк. У дачыненні да жыхара аграгарадка Новыя Дактаровічы Капыльскага раёна (Минская вобласць) распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле матэрыялаў следства, увечары 8 сакавіка 38-гадовы мужчына, “знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, праявіў цынічную непавагу да святога месца”. Удакладняецца, што ён нанёс “два ўдары нагой па бетоннай панэлі мемарыяла “Магіла ахвяр фашызму”. У выніку была пашкоджаная агароджа.
“На допыце мужчына раскаяўся ў зробленым і прынёс свае прабачэнні за свой амаральны ўчынак, патлумачыўшы следчым свае паводзіны празмерным ужываннем алкаголю напярэдадні. Ён паабяцаў у бліжэйшы час самастойна ліквідаваць пашкоджанні і цалкам пакрыць нанесеную шкоду”, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Марыя Нікіціна.
Паводле яе слоў, “вінаваты панясе заслужанае пакаранне за свой блюзнерскі ўчынак”.
Максімальнае пакаранне паводле ч. 1 арт. 339 КК — тры гады пазбаўлення волі.
Праца па захаванні “гістарычнай памяці” аб Вялікай Айчыннай вайне “праводзілася заўсёды і будзе праводзіцца кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну”, — завіў 20 сакавіка намеснік начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Сяргей Шыкунец.
“Толькі тады мы сфарміруем у грамадства ўстойлівую сувязь з мінулым, ажывім, абудзім, удасканалім ген патрыятызму, які ёсць у кожнага нашага грамадзяніна, пачынаючы з маленства і да састарэлага ўзросту”, — сказаў ён.
“Гена патрыятызму” не існуе, гэты эўфемізм выкарыстоўваюць у Расіі прыхільнікі савецкай, сталінісцкай трактоўкі падзей Другой сусветнай вайны і агрэсіі РФ супраць Украіны. Апаненты называюць гэта “победобесием”. Пра неабходнасць “абудзіць” гэты “ген” Шыкунец у публічнай прасторы гаворыць як мінімум год.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка