У 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі

24 сакавіка, Позірк. Беларусь па выніках 2024 года займае 8-е месца ў свеце па “ўстанаўленні псіхічных разладаў”, кожны чацвёрты жыхар краіны “пакутуе трывожна-дэпрэсіўным разладам або разладам адаптацыі”, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 сакавіка спецыяліст псіхалагічнага аддзялення ДУ “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя” Святлана Далжэнка.
За год у Беларусі “выяўлена каля 510 тыс. выпадкаў дэпрэсіі, што складае каля 5,6% насельніцтва”, адзначыла псіхолаг. Пры гэтым, паводле яе слоў, многія беларусы “не звяртаюцца своечасова па спецыялізаваную дапамогу, альбо знаходзяцца ў працяглым, хваравітым стане, што можа прыводзіць да розных зыходаў”. Даўжэнка паведаміла, што колькасць зваротаў па псіхалагічную дапамогу ўзрасла, але дакладныя звесткі не прывяла.
Найбольш уразлівымі групамі з’яўляюцца падлеткі і пажылыя людзі, часцей за ўсё па псіхалагічную дапамогу звяртаюцца людзі старэйшыя за 30 гадоў, сказала прадстаўніца РНПЦ.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі 77 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 13 дзён колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася ў 3,2 раза — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка11 жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 20 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі іх БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

