У дзень інаўгурацыі Лукашэнкі вайскоўцы і супрацоўнікі АМАП насуперак прысязе пакляліся яму ў асабістай вернасці

25 сакавіка, Позірк. “Клятву на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту Рэспублікі Беларусь” прынеслі вайскоўцы і супрацоўнікі сілавых структур 25 сакавіка, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Цырымонія адбылася ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга.
Тэкст “клятвы” перад апранутым у вайсковую форму Лукашэнкам прачытаў у мікрафон дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч (па відэа ў тэлеграм-канале ведамства).
“Таварыш галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь! Мы, вайскоўцы і супрацоўнікі сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь, запэўніваем увесь беларускі народ і вас, таварыш галоўнакамандуючы, у тым, што заўсёды гатовыя надзейна абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай радзімы. Сёння, у дзень уступлення на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы ўрачыста клянёмся з годнасцю і гонарам несці высокае званне абаронцы айчыны. Беззапаветна служыць беларускаму народу і прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Абараняць нашу радзіму мужна, умела, не шкадуючы ні сіл, ні самога жыцця”, — сказаў Вальфовіч.
“Клянёмся!” — заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі. “Клянёмся!” — паўтарылі вайскоўцы і сілавікі.
Далей загучаў дзяржаўны гімн, падчас яго выканання ў кадры паказалі шарэнгі вайскоўцаў (меркавана Сіл спецыяльных аперацый), супрацоўнікаў АМАП МУС, курсантаў.
У тэксце вайсковай прысягі няма клятвы на вернасць асабіста прэзідэнту.
На сайце Мінабароны тэкст вайсковай прысягі выкладзены наступным чынам: “Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь (прозвішча, імя, імя па бацьку), урачыста клянуся быць адданым свайму народу, свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць патрабаванні вайсковых статутаў і загады камандзіраў і начальнікаў. Клянуся годна выконваць вайсковы абавязак, мужна і самаахвярна абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь”.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны тэкст “прысягі асоб радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў”: “Я, (прозвішча, імя, імя па бацьку), паступаючы на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысягаю на вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу. Клянуся свята выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць загады начальнікаў і ўскладзеныя на мяне абавязкі. Клянуся быць сумленным, мужным, пільным пры выкананні службовага абавязку, строга захоўваць дзяржаўную і службовую таямніцу. Клянуся, не шкадуючы свайго жыцця, ахоўваць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў. Калі ж я парушу прынятую мною прысягу, то гатовы несці адказнасць, устаноўленую законамі Рэспублікі Беларусь”.
Сёмая інаўгурацыя Лукашэнкі адбылася 25 сакавіка ў Мінску. Ён знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года.



- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства