У студзені МАЗ прадаў на рынку РФ у 7,5 раза менш новых аўтобусаў, чым месяцам раней

3 сакавіка, Позірк. У студзені 2026 года на расійскім рынку прададзены 21 новы аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода — у 7,5 раза менш, чым у снежні 2025-га (158), сведчаць прааналізаваныя “Позіркам” даныя агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
Больш за ўсё аўтобусаў у мінулым месяцы паставілі ПАЗ — 140 (-56,9%), YUTONG — 107 (+37,2%), Volgabus — 76 (у студзені 2025-га продажаў не было).
За 2025 год на рынку РФ рэалізавана 499 аўтобусаў МАЗ (у 2024-м — 504; -1%).
Лідарамі продажаў летась былі аўтобусы ПАЗ (6.006; -26%), YUTONG (1.302; -41,2%), ЛіАЗ (1.079; -62,7%).
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны “Белнафтахім” і “Беллеспаперапрам” — не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, згодна з паведамленнем беларускай амбасады ў Маскве, ішла размова 10 верасня 2025 года на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца падчас руху ў РФ і Беларусі. Прычынаю таму называюцца санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа дэмакратычнымі краінамі, якія пазбавілі яго часткі якасных кампанентаў.
Апошнія два падобныя выпадкі ў РФ, пра якія пісалі СМІ, былі зафіксаваныя ў Чэбаксарах 19 лютага і 22 студзеня. Да таго аўтобусы МАЗ гарэлі ў Самары 9 кастрычніка 2025 года, 5 ліпеня — у Іркуцку, 14 траўня — у Варонежскай вобласці, 5 красавіка — у Санкт-Пецярбургу, 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

