Ціханоўская: Беларусаў і літоўцаў яднае мінулае і будучыня — дэмакратычная, еўрапейская, бяспечная

26 сакавіка, Позірк. Да еднасці заклікала беларускае і літоўскае грамадствы дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 26 сакавіка ў Сейме Літвы на адкрыціі круглага стала “Беларусь і Літва: выклікі і (ці) магчымасці”.
Паводле яе слоў, пасля “бязвыбараў” (так дэмсілы называюць мерапрыемства, якое рэжым Аляксандра Лукашэнкі лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі” 26 студзеня 2025 года) быў спадзеў на тое, што “ўзровень рэпрэсій у Беларусі зменшыцца”. “Аднак не, мы бачым, што адбываецца адваротнае. Арыштаваных становіцца ўсё больш, міграцыйныя атакі супраць Літвы, Польшчы і Латвіі патроіліся, а рыторыка супраць Захаду стала нават больш варожай”, — канстатавала палітык.
На яе думку, рэжым Лукашэнкі “адчувае няўпэўненасць, нявызначанасць на фоне перамоў па Украіне, бо вайна была апраўданнем яго рэпрэсій і крыніцай прыбытку”.
“Новая сітуацыя стварае складанасці для рэжыму, а для нас, беларускага дэмакратычнага руху, можа стварыць новыя магчымасці, — лічыць Ціханоўская. — Таму сёння я прапаную абмеркаваць супольную стратэгію, як вырваць Беларусь з-пад расейскага кантролю, як аслабіць рэжымы Лукашэнкі і Пуціна, як засцерагчыся ад новай агрэсіі. І галоўнае, як умацаваць нашыя грамадствы”.
На гэтым фоне, падкрэсліла дэмлідар, “беларусам і літоўцам трэба трымацца разам”, бо іх мэты і нацыянальныя інтарэсы супадаюць. “Мы разам павінны супрацьстаяць гібрыдным атакам з боку Мінску і Масквы, разам павінны ўмацоўваць наш агульны фронт супраць тыраніі. У рэшце, мы не павінны быць заўжды ў абароне. Нам патрэбныя праактыўныя і нестандартныя крокі ў палітычнай, інфармацыйнай і дыпламатычнай прасторы”, — адзначыла яна.
Агульны абавязак, на думку Ціханоўскай, заключаецца ў тым, каб “не дазволіць узурпатарам пасварыць і падзяліць літоўцаў і беларусаў”, супрацьстаяць “усялякім спробам гістарычнага рэвізіянізму”.
“Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што беларусы паважаюць суверэнітэт, культуру, мову і тэрытарыяльную цэласнасць Літвы, цэняць дапамогу і ніколі пра гэта не забудуць, — сказала палітык. — Ведаю, што сярод літоўцаў ёсць засцярогі, што прыехала так шмат беларусаў у Літву. Дык, ведаеце, і мы, беларусы, хацелі б найхутчэй вярнуцца дадому. Мы разумеем, што бяспека — гэта, вядома, прыярытэт. Двайце шукаць разумны кампраміс, каб, ізалюючы рэжым, не ізаляваць беларусаў і захоўваць сувязі паміж нашымі грамадствамі. З аднаго боку мацуем бяспеку Літвы, з іншага — даем беларускай супольнасці перспектыву і магчымасці для працы ў вашай краіне”.
Паводле слоў дэмлідара, пазіцыя Літвы як найбліжэйшага суседа Беларусі ўплывае на пазіцыю ўсёй Еўропы. “І вы ўжо ствараеце пазітыўныя прыклады для іншых краін — выдача пашпартоў замежніка, спрошчаная легалізацыя, крок, каб прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці”, — заявіла яна.
Ціханоўская прапанавала абмяркаваць шырокае кола праблем, якія мае беларуская супольнасць: “Гэта не толькі праблемы з дакументамі, але і сітуацыя ў беларускай адукацыі і шмат іншага”.
“Мы заўсёды павінны памятаць, што беларусы і літоўцы шмат вякоў жылі поруч, разам змагаліся, адстойвалі права быць сабой. Нас яднае мінулае, але, вядома, і будучыня — дэмакратычная, еўрапейская, бяспечная”, — падкрэсліла палітык.
Першы віцэ-спікер Сейма Літвы, кіраўнік групы “За дэмакратычную Беларусь” Юозас Олекас запэўніў беларускіх удзельнікаў сустрэчы, што літоўцы “гатовыя падтрымліваць бапрацьбу беларускіх дэмакратычных сіл за свабоду і дэмакратыю, за больш уключаны ўдзел у ЕС”.Ён канстатаваў, што кожны дзень прыносіць “выклікі, праблемы, але і адкрывае новыя магчымасці”.
“Трэба больш еднасці дэмсіл, каб былі чутныя галасы ўсіх арганізацый”, — сказаў Олекас. Літоўскі дэпутат запэўніў, што еўрапарламентарыі таксама не стаміліся ад тэмы Беларусі і арыентаваныя на на далейшую падтрымку дэмсіл.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+