За тыдзень у Беларусь прыбыло больш за 7,1 тыс. грамадзян Украіны — даныя Дзяржпагранкамітэта

28 сакавіка, Позірк. За тыдзень (з 6:00 21 сакавіка да 6:00 28 сакавіка) у Беларусь прыбыло 7.119 грамадзян Украіны (тыднем раней — 6.602), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Транзітам праз Польшчу накіравалася 5.620 (5.336), Літву — 1.368 (1.232), Латвію — 128 (32), непасрэдна праз мяжу з Украінай — 3 (2).
Агулам з 24 лютага 2022 года (пачатак поўнамаштабнага ўварвання РФ) у Беларусь прыбыло 355.095 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 16.000, транзітам праз Польшчу — 263.674, Літву — 68.032, Латвію.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, за 2024 год у Беларусь уехаў 134.561 грамадзянін Украіны. У прыватнасці, як сцвярджалася, з тэрыторыі Украіны гэта зрабіла 68 чалавек, транзітам праз Польшчу — 107.154, Літву — 25.362, Латвію — 1.977. Паводле прыблізных разлікаў “Позірку“, у 2023 годзе ў Беларусь уехала больш за 71 тыс. грамадзян Украіны, такім чынам, за год іх колькасць вырасла прыкладна ў 1,9 раза.
Пад выглядам “прыстойных грамадзян Украіны” ў Беларусь і Расію “сталі прыбываць людзі па заданнях спецслужбаў украінскага боку або краін ЕС”, з такім сцвярджэннем выступіў у апублікаваным 28 сакавіка інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сёння” начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка.
Паводле яго слоў, гэта стала адбывацца “пасля пачатку СВА” (“спецыяльнай ваеннай аперацыяй” улады расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якую Масква вядзе супраць Украіны з 24 лютага 2022 года).
Мэтай згаданых візіцёраў, як сцвярджае Ананенка, з’яўляецца “дэстабілізацыя грамадска-палітычнай абстаноўкі на пэўных этапах або правядзенне выведніцкіх мерапрыемстваў у дачыненні да вайсковых структур, органаў дзяржулады і кіравання”.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку“ у лютым 2024 года Ігар Кізім, які на той момант займаў пасаду амбасадара па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі. Паводле яго слоў, гаворку трэба весці пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначаў, што ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, што выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыў ён.
Паводле даных ААН на 20 сакавіка 2025 года, па ўсім свеце налічвалася 6.932.700 украінскіх уцекачоў. З іх 6.372.500 было зарэгістравана ў Еўропе, 560.200 — па-за яе межамі.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка