У Сейме Літвы думаюць пра большую уніфікацыю санкцый, якія прымяняюцца да грамадзян РФ і Беларусі — Наўседа
26 сакавіка, Позірк. У Сейме Літвы існуюць розныя меркаванні і прапановы адносна санкцый у дачыненні да грамадзян Беларусі і РФ, у прыватнасці, аб іх большай уніфікацыі, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, якога цытуе Delfi.
“Мабыць, будзе больш дарэчы каментаваць тады, калі гэтыя рашэнні будуць прынятыя. Спадзяюся, [яны] у прынцыпе апраўдаюць тыя чаканні, што асаблівы падыход да такіх рэжымаў, якія дэстабілізуюць сітуацыю ў рэгіёне, павінен быць вельмі прынцыповым”, — адзначыў літоўскі прэзідэнт.
14 сакавіка паведамлялася, што старшыня кансерватыўнай партыі “Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы” Лаўрынас Кашчунас прапануе ўзмацніць жорсткасць абмежаванняў для беларусаў, прапісаныя ў прадстаўленым літоўскім МЗС законапраекце аб прадаўжэнні нацыянальных санкцый.
Парламентарый разам з калегамі па апазіцыі мае намер зарэгістраваць адпаведны варыянт у Сейме.
Міністэрства ўнутраных спраў Літвы выказала занепакоенасць у сувязі з гэтай ініцыятывай.
13 сакавіка стала вядома, што МЗС Літвы прапануе Сейма падоўжыць на год нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і РФ — да 2 мая 2026-га.
У адпаведнасці з законам аб санкцыях, які парламент Літвы ўпершыню прыняў у 2023 годзе, прыпынены прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных віз ад грамадзян Беларусі і РФ за выключэннем выпадкаў, калі літоўскае МЗС выступае пасярэднікам у прыёме дазволаў на часовае пражыванне. Выключэнне робіцца толькі для тых, у каго ёсць дзеючая шэнгенская або нацыянальная віза, від на жыхарства ў Літве ці іншай краіне ЕС.
Беларусаў і расіян, якія прыбываюць з-за межаў ЕС, дадаткова правяраюць на наяўнасць пагроз нацыянальнай бяспецы, грамадскаму, дзяржаўнаму парадку, унутранай бяспецы.
Таксама яны не могуць увозіць або вывозіць украінскія грыўны; забаронены ўвоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расійскага ці беларускага паходжання.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка