За мінулы тыдзень зафіксавана не менш як чатыры ўварванні беспілотнікаў у неба Беларусі — СМІ

31 сакавіка, Позірк. За мінулы тыдзень зафіксавана не менш як чатыры ўварванні беспілотных лятучых апаратаў у паветраную прастору Беларусі падчас расійскіх атак па Украіне, паведамляе медыя “Флагшток”, спасылаючыся на даныя ўкраінскага маніторынгавага канала “Рында маніторыць”.
Паведамляецца, што адзін дрон заляцеў у Гомельскі раён (24 сакавіка) тры — у Брагінскі (25 і 29 сакавіка).
Адзначаецца, што “інфармацыі пра выбухі або разбурэнні не паступала”.
23 сакавіка намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпенкаў заявіў, што ў Беларусь “вельмі часта” залятаюць БПЛА з тэрыторыі Украіны.
Карпенкаў дэ-факта прызнаў, што беларуская сістэма абароны не спраўляецца з такімі баявымі дронамі. Іх паходжанне ён не назваў.
Да нядаўняга часу расійскую ваенную актыўнасць у Беларусі адсочвала маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”. 7 лютага праект быў закрыты яго заснавальнікам Антонам Матолькам — праз некалькі дзён пасля ўцечкі даных.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



