Коўл анансаваў вызваленне 25 палітвязняў у абмен на зняцце санкцый ЗША з канцэрна “Беллеспаперапрам” і прадпрыемства “Лакафарба” (дапоўнена)

16 верасня, Позірк. Вызваленне 25 чалавек анансаваў 16 верасня спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.
“Злучаныя Штаты ў сваю чаргу здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — “Лакафарба” і “Беллеспаперапрам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных “Позірку”, гаворка пра 25 палітвязняў, якіх пасля вызвалення прымусова вывезуць за межы Беларусі.
“Мы дасягнулі вялікага прагрэсу [ў перамовах], з майго пункту гледжання. І мы працягнем нашу сумесную працу”, — сказаў Коўл.
Ён таксама адзначыў, што бакі “ўзгаднілі прамежкавую дамову, дамоўленасць”.
“Бакі працягнуць работу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і абедзвюма бакамі ўзгодненыя, будуць дадатковыя вызвалення асоб і зняцце санкцый з беларускіх кампаній”, — заявіў спецпрадстаўнік.
ААТ “Лакафарба” — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, размешчанае ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць). Увосень 2021 года ЗША аднавіў блакавальныя санкцыі супраць дзяржаўнага канцэрна “Белнафтахім”, у структуру якога ўваходзіць “Лакафарба”, за парушэнне правоў чалавека пасля выбараў 2020 года.
“Беллеспаперапрам” (поўная назва — Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці) — дзяржаўны галіновы канцэрн, які аб’ядноўвае прадпрыемствы лесапрамысловага комплексу. У 2023 годзе ў дачыненні да яго былі ўведзеныя санкцыі ЗША ў сувязі з “антыдэмакратычнымі дзеяннямі і парушэннямі правоў чалавека”.
Коўл знаходзіўся ў Мінску з візітам з 15 верасня. Падчас сустрэчы з ім Лукашэнка чарговым разам заявіў, што “ніякіх палітвязняў у Беларусі няма, таму што няма такога артыкула ў нашым заканадаўстве”.
Апошні раз спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША быў у беларускай сталіцы ў сакавіку. Вынікам стала вызваленне 250 палітвязняў, з якіх 15 было выслана за мяжу, а астатнім дазволілі застацца ў краіне. Узамен ЗША адмянілі некаторыя санкцыі ў дачыненні да Мінска, у тым ліку па калійных угнаеннях.
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл выступаюць за тое, каб у вызваленых была магчымасць заставацца ў Беларусі.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
