Мінск 12:49

Коўл анансаваў вызваленне 25 палітвязняў у абмен на зняцце санкцый ЗША з канцэрна “Беллеспаперапрам” і прадпрыемства “Лакафарба”

Ілюстрацыйнае фота: advokatos.by

16 верасня, Позірк. Вызваленне 25 чалавек анансаваў 16 верасня спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джо Коўл, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.

 “Злучаныя Штаты ў сваю чаргу здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — “Лакафарба” і “Беллеспаперапрам”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак “Позірку”, гаворка пра 25 палітвязняў, якіх пасля вызвалення прымусова вывезуць за межы Беларусі.

Будзе дапоўнена.

Падзяліцца: