У Брэсцкай вобласці пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння — трэцяя з пачатку восені
12 кастрычніка, Позірк. Пра чарговую праверку сістэмы апавяшчэння насельніцтва, якая будзе праводзіцца ў памежнай з ваюючай Украінай, а таксама Польшчай Брэсцкай вобласці, паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне МНС.
Праверка пройдзе 13 кастрычніка з 12 да 13 гадзін.
“Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM вяшчання на тэрыторыі вобласці. Просім грамадзян захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — гаворыцца ў паведамленні.
У гэты ж дзень пачнецца праверка ў Гомельскай вобласці, якая працягнецца па 15 кастрычніка.
Такія праверкі праводзяцца рэгулярна. У прыватнасці, у Гомельскай вобласці апошні раз сістэма праходзіла кантроль 24 верасня.
Да гэтага яны ажыццяўляліся 22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня і 20 жніўня.
Згодна з праведзеным “Позіркам” маніторынгу паведамленняў МНС, Брэсцкая вобласць застаецца лідарам па колькасці праверак сістэмы апавяшчэння ў бягучым годзе. Там трывожны сігнал выпрабоўвалі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, 11 і 25 жніўня, 9 і 22 верасня.
У астатніх рэгіёнах сістэма выпрабоўваецца значна радзей. 26 сакавіка была праведзена агульнарэспубліканская праверка.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма абвесткі, няма.
Мінскі рэжым падтрымлівае Расію ў яе вайне супраць Украіны, якая пачалася ў тым ліку з беларускай тэрыторыі 24 лютага 2022 года.

- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


