Сярод вызваленых 16 верасня — асуджаныя па “справе БелаПАН” Наважылаў, Аляксандраў і Злобіна (дапоўнена, дададзены поўны спіс)

16 верасня, Позірк. Сярод палітвязняў, вызваленых у Беларусі 16 верасня, знаходзяцца асуджаныя па “справе БелаПАН” экс-дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна.
Яны бачныя на фота, апублікаваным на старонцы ў сацсетцы Х спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.
У рамках згаданай справы Аляксандраў быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, Злобіна — на 9 гадоў, Наважылаў — на 6.
Мяркуючы па фота, на волю таксама выйшлі і адпраўленыя ў Літву:
гендырэктар разгромленага ўладамі партала tut.by Людміла Чэкіна (прыгавораная да 12 гадоў калоніі);
экс-дырэктар пляцоўкі “Арт Сядзіба”, кіраўнік крамы symbal.by Павел Белавус (13 гадоў);
кнігавыдавец Дзмітрый Колас (прысуд невядомы);
асуджаная за каментарыі Вольга Строева (5 гадоў);
журналіст Кірыл Пазняк (3,5 года);
музыкі гурта “Tor Band” Яўген Бурло (8 гадоў), Дзмітрый Галавач (9 гадоў), Андрэй Ярэмчык (7,5 года);
сузаснавальніца школы маладых менеджэраў “Sympa” Таццяна Кузіна (10 гадоў);
актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алена Лазарчык (9,5 года);
асуджаны па справе “Чорнай кнігі Беларусі” Павел Петручэня (6 гадоў);
былы следчы Яўген Юшкевіч (11 гадоў);
былы міліцыянер Кірыл Гняздзілаў (8 гадоў);
адвакат Анастасія Лазарэнка (6 гадоў);
музыка Алесь Чумакоў (прысуд невядомы);
актывістка Яна Пінчук (12 гадоў);
валанцёр праваабарончага цэнтра “Вясна” Святлана Якубовіч (5 гадоў);
удзельнік акцый пратэсту Андрэй Цалюк (прысуд невядомы);
палітвязень, які супрацоўніцаў з ініцыятывамі “Кіберпартызаны” і “Супраціў” Дзяніс Сальмановіч (10 гадоў);
асуджаны за каментарыі Ілля Верамееў (6,5 года);
Сяргей Рабцаў (6,5 года);
журналістка Яніна Пазняк (прысуд невядомы);
Паводле інфармацыі Офіса Святланы Ціханоўскай, у чацвярых вызваленых няма пашпартоў.
Па выніках чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла (15–16 верасня) з краіны будзе вывезена 25 асуджаных па палітычных матывах. Частка памілаваных застанецца ў краіне. Іх колькасць пакуль невядомая.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
