Коўл разлічвае зноў наведаць Беларусь праз месяц — Reuters
16 верасня, Позірк. Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл разлічвае зноў наведаць Мінск “прыкладна праз месяц”, спадзеючыся дамагчыся вызвалення “яшчэ сотняў зняволеных” (фармулёўка Reuters, каментар узяты ў Вільнюсе 16 верасня).
“Спадзяюся, сотні (будуць вызвалены). Не ведаю. Вось на што я спадзяюся, — цытуе яго інфармагенцтва. — Я ўпэўнены, што мы даб’емся значна большага”.
16 верасня па выніках перамоваў у Мінску Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітвязняў, у тым ліку асуджаныя па “справе БелаПАН“ Андрэй Аляксандраў, Дзмітры Наважылаў і Ірына Злобіна. Яны вывезены ў Літву.
Коўл анансаваў зняцце санкцый ЗША з канцэрна “Беллеспаперапрам” і прадпрыемства “Лакафарба” (каментар дадзены ў Мінску 15 верасня, прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіла яго на наступны дзень. — “Позірк”.).
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



