Вінаватыя адкажуць за выкраданне і забойства Ганчара і Красоўскага — Ціханоўская
16 верасня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х нагадала, што 16 верасня 1999 года ў Беларусі бясследна зніклі апаненты Аляксандра Лукашэнкі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
Паводле слоў палітыка, “эскадроны смерці беларускага рэжыму выкралі і забілі” іх, сем’і зніклых дагэтуль”не маюць магчымасці наведаць магілы”.
“Цягам 27 гадоў рэжым адмаўляў іх сем’ям у праўдзе і правасуддзі. Вінаватыя адкажуць”, — напісала Ціханоўская.
Экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар бізнесмен Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. На аснове шматлікіх публікацый СМІ і важных сведчанняў можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што палітык і прадпрымальнік былі выкрадзеныя і пазней забітыя на загад Лукашэнкі.
У 2019 годзе былы баец САХРа Юрый Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999-га быў у складзе т.зв. “эскадрону смерці”, які на загад камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня таго ж года — Ганчара і Красоўскага.
У верасні 2023 года суд швейцарскага горада Роршах разгледзеў справу аб гвалтоўным знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага ў рамках універсальнай юрысдыкцыі. Гвалтоўнае знікненне класіфікуецца як злачынства супраць чалавечнасці. Суд прызнаў Гараўскага невінаватым, палічыўшы недастатковымі доказы яго віны.
Праваабаронцы заявілі, што апраўдальны прысуд не ставіць пад сумнеў злачынствы рэжыму Лукашэнкі.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
