Кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі абмяркоўваў у ЗША тэму вызвалення беларускага палітвязня Пачобута

28 сакавіка, Позірк. Падчас апошняга візіту ў Вашынгтон міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі “асабіста вёў перамовы” пра вызваленне беларускага палітвязня, журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэя Пачобута, вынікае з інфармацыі wiadomosci.wp.pl.
“Калі б усё залежала ад мяне, Анджэй Пачобут, вядома, быў бы на волі”, — цытуе медыя кіраўніка польскага знешнепалітычнага ведамства. Аднак, падкрэсліў чыноўнік, палітвязень “знаходзіцца ва ўладзе аўтарытарнага рэжыму”.
Сікорскі не стаў удакладняць з кім менавіта абмяркоўваў гэтую тэму, а таксама прыводзіць іншыя падрабязнасці: “Давайце дазволім перамоўшчыкам дзейнічаць абачліва”.
Кіраўнік МЗС Польшчы знаходзіўся з візітам у ЗША напрыканцы лютага.
21 лютага Міжнародная праваабарончая арганізацыя PEN International запатрабавала неадкладна вызваліць Пачобута.
16 студзеня падчас наведвання Мінскага гарадскога тэхнапарку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Варшава “адмовілася ад Пачобута”, “адмовіліся весці нават размовы па Пачобуту”. Ён сцвярджаў, што журналіст “не хоча туды ехаць — вось і ўсё пытанне”.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца). Паводле неафіцыйнай інфармацыі, журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
30 кастрычніка 2024 года Сікорскі падчас выступу ў Сенаце заявіў, што Варшава “па розных каналах” дамагаецца вызвалення суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, асаблівая ўвага надаецца Пачобуту, “прыгаворанаму па фіктыўнай справе да васьмі гадоў калоніі”.
29 жніўня кіраўнік МЗС Польшчы паведаміў, што для вызвалення журналіста Варшава “спрабуе розныя ідэі”. Чыноўнік выказаў надзею, што “адна з іх нарэшце спрацуе”.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 24 жніўня 2023 года заявіў, што Варшава працягвае працу па вызваленні Пачобута.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа трэці квартал 2026 года вырасла доля занятых у эканоміцы жанчын і гарадскога насельніцтва — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,55 раза — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


