На дом у Пінску медыяменеджара і журналіста Дзікавіцкага накладзены арышт
31 сакавіка, Позірк. На дом у Пінску (Брэсцкая вобласць), які застаўся ў спадчыну ад бацькі журналісту, медыяменеджару, кіраўніку праекта Belarus Tomorrow Аляксею Дзікавіцкаму, накладзены арышт.
“Той самы на рагу вуліцаў Гогаля і Пралетарскай, у якім жыла ўся нашая вялікая сям’я, <…> адкуль я 35 гадоў таму паехаў у інстытут, а яшчэ праз восем пайшоў “выкупаць нявесту” — будучую маю жонку. Той, у якім памерла мая бабуля”, — напісаў мужчына на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Журналіст верыць, што “ў новай Беларусі” яму ды іншым, “у каго незаконна адбіраюць” нерухомасць, яе вернуць, а “вінаватыя адкажуць у адпаведнасці з законам”.
Дзікавіцкі дагэтуль не ведае, што канкрэтна яму інкрымінуюць.
У кастрычніку 2024 году ўлады наклалі арышт на бацькоўскі дом Дзікавіцкага ў вёсцы Мястковічы (Пінскі раён).
Дзікавіцкі быў намеснікам дырэктара тэлеканала “Белсат”, калі яго ўзначальвала Агнешка Рамашэўска-Гузы, пасля яе звальнення выконваў абавязкі кіраўніка. Летась у лістападзе датэрмінова пакінуў пасаду.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства