Беларуская служба “Радыё Свабода” адпраўляе частку супрацоўнікаў у адпачынак і скарачае колькасць праектаў

31 сакавіка, Позірк. Беларуская служба “Радыё Свабода” вымушаная адправіць частку рэдакцыі ў адпачынак з прычыны прыпынення фінансавання, паведамляецца ў распаўсюджанай 31 сакавіка яе заяве.
“Бліжэйшым часам публікацыяў на нашых платформах стане прыкметна менш. Некаторыя з нашых знакавых праектаў — “ПіК Свабоды” на ютуб-канале “Свабода Premium” ці “Тлумачым з Гурневічам” на ютуб-канале “Радыё Свабода”, відэападкасты “Гісторыя на Свабодзе” і “Куды коціцца сьвет” — стануць на вымушаную паўзу”, — паведамляе рэдакцыя.
Адзначаецца, што 15 сакавіка Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) заявіла аб спыненні гранту для “Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода” (РСЭ/РС). Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля публікацыі ўказу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Указ заклікаў да скарачэння сямі федэральных агенцтваў — у тым ліку USAGM — да “максімальнай ступені, якая адпавядае дзейнаму заканадаўству”.
Гранты для РСЭ/РС штогод ухваляе Кангрэс ЗША — заканадаўчая галіна амерыканскай улады. Фінансаванне зацверджаных Кангрэсам сродкаў ідзе праз USAGM. Прэзідэнт і генеральны дырэктар РСЭ/РС Стывэн Капус назваў пазбаўленне РС сродкаў “неканстытуцыйным дзеяннем”, падкрэсліваецца ў заяве.
25 сакавіка акруговы суд у Вашынгтоне задаволіў пазоў РСЭ/РС, загадаўшы USAGM перапыніць спробы закрыць мэдыякарпарацыю.
26 сакавіка USAGM паведаміла, што скасоўвае сваю заяву аб спыненні гранту ад Кангрэсу, выдадзеную 15 сакавіка, але падкрэсліла, што захоўвае за сабой права спыніць выдзяленне гэтага гранту ў будучыні.
Мэдыякарпарацыя “чакае афіцыйнага пацвярджэння ад USAGM аб аднаўленні грантавага фінансавання”, але гэтага пакуль не адбылося. Адпаведна, кампанія не мае належных сродкаў для паўнавартаснай працы.
У заяве адзначаецца, што РСЭ/РС “працягвае барацьбу за сваё існаванне, а значыць — і за інтарэсы чытачоў, гледачоў і слухачоў”: “У гэты складаны для нас момант нам як ніколі важная вашая падтрымка. Мы чуем і бачым вашыя галасы, яны даюць нам сілы і матывацыю працягваць працу дзеля выканання нашае місіі — несці дэмакратычныя каштоўнасці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі”.
Выданні, якімі кіруе USAGM, вяшчаюць на 49 мовах. Штотыднёвая аўдыторыя СМІ складае больш за 361 млн чалавек.
“Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа” заснавана ў 1949 годзе. Беларуская служба “РС” пачала вяшчанне ў 1954-м. Пасля падзей 2020 года цалкам працуе з-за мяжы. Прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Шэраг супрацоўнікаў быў падвергнуты палітычным рэпрэсіям. Праз крымінальныя тэрміны прайшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык. На сёння ў няволі і ў статусе палітвязняў застаюцца звязаныя з “РС” Ігар Карней і Ігар Лосік.
Пасля абвяшчэння рашэння аб спыненні фінансавання ў падтрымку РС выступілі беларускія дэмакратычныя сілы, Беларуская асацыяцыя журналістаў і інш.
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаКардынацыйная рада пасля знікнення Мельнікавай працягвае працу ў штатным рэжыме — ГліннікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка