BySol эвакуюе аднаго чалавека раз на тры дні — Стрыжак

31 сакавіка, Позірк. З пачатку года з Беларусі фондам салідарнасці BySol было эвакуявана 29 чалавек, паведаміў яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак 31 сакавіка ў эфіры ютуб-канала “Обычное утро”.
“Такія сёння аб’ёмы работы — практычна адзін чалавек у тры дні, — адзначыў ён. — Цяпер шмат людзей звяртаецца, таму што прэсінг унутры краіны не спыняецца”.
Паводле актывіста, працэс эвакуацыі ажыццяўляецца на данаты агульнага збору фонду.
“З пачатку года 6,4 тыс. чалавек зрабіла данаты на агульную суму 210 тыс. еўра, што на 7% больш, чым было за аналагічны перыяд 2024-га”, — паведаміў Стрыжак.
Ён са шкадаваннем адзначыў, што ў ахвяруючых “ёсць нейкі скепсіс” наконт дапамогі былым палітвязням, якія з’яўляюцца маладымі мужчынамі.
“Маўляў, калі малады, няхай ідзе і зарабляе. Але трэба памятаць, што калі мы гаворым пра палітзняволеных, гэта якраз па статыстыцы [у большасці сваёй] мужчыны. <…> Людзі рэальна выходзяць з вялікім пашкоджаннем здароўя”, — падкрэсліў прадстаўнік фонду.
Разам з тым, паводле Стрыжака, цяпер практычна няма сітуацый, калі канкрэтны збор не закрываецца.
Спікер не лічыць, што ў Беларусі адбываецца нейкая лібералізацыя і зніжэнне колькасці рэпрэсій: “Улады спрабуюць схаваць інфармацыю аб судах па палітычна матываваных справах, каб зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні. Маўляў, усё супакоілася, ніякіх рэпрэсій няма. Захад, здымайце санкцыі і пачынайце з намі гандляваць”.
“Мы ўвесь час фіксуем факты затрымання людзей на мяжы па “экстрэмісцкіх” справах. Бачым колькасць палітвязняў. Няхай 1,2 тыс. — гэта мінімум з 2021 года, але, нагадаю, мы далёка не пра ўсіх ведаем. Многія проста баяцца паведамляць праваабаронцам, што яны сядзяць па палітычных артыкулах, таму што ёсць шанец”. , як бы гэта дзіка не гучала. Сутнасць рэжыму не змянілася — ён па-ранейшаму рэпрэсіўны і хоча кантраляваць усё”, — рэзюмаваў прадстаўнік арганізацыі.
Стрыжак: Спецслужбы прымушаюць блізкіх актывістаў выведваць інфармацыю пра жыццё эміграцыі


- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
