Латушка: Мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі (абноўлена)

31 сакавіка, Позірк. “На гэты момант мы можам паведаміць, што мабільны тэлефон [спікера Кардынацыйнай рады] Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”, — напісаў 31 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале лідар фракцыі КР “Каманда Латушка і рух “За Свабоду”, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Гэтая інфармацыя высветленая “тэхнічным спосабам” спецыялістамі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, адзначыў палітык, які таксама ўзначальвае гэту структуру.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі.
“Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі. Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася. Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы”, — сказаў Латушка.
Паўнамоцтвы кіраўніка КР часова перайшлі да віцэ-спікера Станіславы Гліннік — “у сувязі з немагчымасцю” Мельнікавай “выконваць свае абавязкі”.
Раніцай 29 сакавіка прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі паведаміў, што польскія службы “атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён не могуць звязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай”.
“Згодна з данымі польскіх і партнёрскіх службаў, гэтая асоба знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў. Польскія службы будуць падтрымліваць дзеянні службаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі для высвятлення месцазнаходжання спадарыні Мельнікавай”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
30 сакавіка стала вядома, што ў КР створана працоўная група па высвятленні абставін, звязаных са знікненнем спікера.
Старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Тэадорас Русопулас і генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні аб дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру выказалі занепакоенасць у сувязі са знікненнем Мельнікавай і заклікалі дапамагчы ў яе пошуках.
Мельнікава была абраная спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 года ад блока “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, які значна апярэдзіў астатнія каманды паводле колькасці атрыманых галасоў і ў выніку заняў 28 з 80 месцаў у КР.
Абнаўленне.
У эфіры “Еўрарадыё“ увечары 31 сакавіка Латушка ўдакладніў: “Мы ведаем, што 25 сакавіка [тэлефон Мельнікавай] таксама знаходзіўся ў Мінску“.
Ён паведаміў, што Мельнікава, акрамя беларускага, мае таксама польскае грамадзянства, і не выключыў, што за тым, што адбываецца, стаяць беларускія ці расійскія спецслужбы.
Кіраўнік НАУ ахарактарызаваў Мельнікаву ў працы станоўча — як каштоўнага супрацоўніка.
Паводле Латушкі, дэмсілы перадаюць праваахоўным органам Польшчы наяўную ў іх інфармацыю: “На жаль, я вымушаны прызнаць, пакуль праактыўнай зваротнай сувязі няма — каб нам прадставілі інфармацыю. Але мне абяцаюць, што сустрэча адбудзецца”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



