МУС пацвердзіла затрыманне траіх менеджараў БЧ напрыканцы 2024 года

1 красавіка, Позірк. Пра затрыманне начальніка службы перавозак Беларускай чыгункі, яго намесніка, а таксама першага намесніка начальніка цэнтра ўпраўлення перавозкамі БЧ паведаміла 1 красавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося яшчэ напрыканцы 2024 года.
Адзначаецца, што ўсе трое — падпарадкаваныя аднаго з кіраўнікоў БЧ, якога затрымалі летась улетку за “сістэматычнае атрыманне хабараў” на агульную суму каля 3 млн долараў.
МУС заяўляе, што “фігуранты на працягу трох гадоў сістэматычна атрымлівалі хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб выдзяленні высокаліквіднага інвентарнага чыгуначнага парку”. Сумы “складалі дзясяткі тысяч рублёў”.
Паводле інфармацыі ведамства, Следчы камітэт узбудзіў шэсць крымінальных спраў. Падазраваныя знаходзяцца ў следчым ізалятары і, як сцвярджаецца, “актыўна супрацоўнічаюць са следствам”. МУС адзначае, што ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
3 чэрвеня 2024 года ініцыятыва “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” са спасылкай на свае крыніцы паведамляла пра затрыманне за карупцыю першага намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба, а напрыканцы ліпеня — намесніка начальніка БЧ Сяргея Сізіна і галоўнага інжынера Сяргея Навадворскага.
14 кастрычніка ініцыятыва паведаміла пра затрыманне ў рамках арт. 430 КК (атрыманне хабару) начальніка службы перавозак БЧ Віталя Панюшэнкі, яго намесніка — начальніка цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП) Фёдара Шулянкова, а таксама першага намесніка начальніка ЦУП — кіраўніка аператыўна-распарадчага аддзела Аляксандра Іванова.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


