Пошліны ЗША закранулі амаль 180 краін свету, у тым ліку постсавецкія — за выключэннем Беларусі і РФ

3 красавіка, Позірк. Уведзеныя прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам пошліны на імпарт закранулі амаль 180 краін свету. У іх ліку практычна ўсе дзяржавы былога СССР — за выключэннем Беларусі і Расіі, сведчыць пералік, апублікаваны 2 красавіка Белым домам.
У адпаведнай табліцы пазначаныя памеры пошлін, якія Вашынгтон будзе прымяняць да тавараў з краін у адказ на іх “пошліны, што спаганяюцца з ЗША, уключаючы маніпуляцыі з валютай і гандлёвыя бар’еры” (далей пазначаныя ў дужках).
Для Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Узбекістана яны роўныя 10% (10%), Казахстана — 27% (54%), Малдовы — 31% (61%). На Латвію, Літву і Эстонію распаўсюджваюцца вызначаныя для Еўрасаюза пошліны — 20% (39%).
Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт заявіла медыя Axios, што Расія не фігуруе ў гэтым спісе, бо санкцыі ЗША ўжо “выключаюць магчымасць значнага гандлю”, а “Куба, Беларусь і Паўночная Карэя — <…> паколькі існыя тарыфы і санкцыі супраць іх ужо высокія”.
Указ Трампа пра пошліны названы “дэкларацыяй эканамічнай незалежнасці”. Іх увядзенне аргументаванае тым, што многія краіны — “як сябры, так і ворагі”, — доўгія гады нібыта “рабавалі” ЗША.
8 красавіка 2022 года папярэдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб “прыпыненні нармальных гандлёвых стасункаў з Расіяй і Беларуссю” (свабоднага гандлю).

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка

