Туск заклікаў патэнцыйных нелегальных мігрантаў не верыць Лукашэнку і Пуціну
4 красавіка, Позірк. Польшча найбліжэйшым часам плануе пачаць інфармацыйную кампанію ў сямі краінах, адкуль у краіну прыбывае больш за ўсё нелегальных мігрантаў, паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск.
Ён заклікаў патэнцыйных нелегальных мігрантаў не давяраць пасярэднікам, якія абяцаюць дапамогу ў перасячэнні беларуска-польскай мяжы.
“Не верце Лукашэнку, не верце Пуціну, — таксама заклікаў Туск. — Яны падманваюць вас, калі кажуць, што вы патрапіце гэтым шляхам у Еўропу. Гэта няпраўда. Тут вы больш не можаце папрасіць прытулку і найперш — не зможаце перасекчы мяжу нелегальна”.
Паводле слоў прэм’ера, “кожны метр” усходняй мяжы Польшчы надзейна ахоўваецца, “працуюць камеры і дроны”.
2 красавіка Польшча зафіксавала 180 спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. “Больш за 150 з іх былі прадухіленыя, — паведаміла памежная служба краіны. — У дачыненні да 28 чалавек праводзяцца мерапрыемствы па затрыманні. За спрыянне затрымана чатыры чалавекі. У бок польскіх патрулёў кідалі камяні і галлё”.
З пачатку года, паводле падлікаў “Позірку”, Польшча спыніла каля 3,9 тыс. спроб незаконнага перасячэння мяжы з беларускай тэрыторыі. Дэталёвы аналіз абцяжараны ў сувязі з тым, што Памежная ахова Польшчы ў апошнія месяцы публікуе прыблізныя лічбы, якія разыходзяцца са звесткамі іншых краін Еўрасаюза, суседніх з Беларуссю.
За 2024 год Літва, Латвія і Польшча прадухілілі 36,3 тыс. спроб незаконнага пранікнення мігрантаў з беларускай тэрыторыі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды “паклікалі”.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць атэставаных экскурсаводаў дасягнула 1,3 тыс. — МінспортуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаВа ўдзельнікаў сацапытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні адбыліся ператрусы, ёсць затрыманыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАбранне Латвіі ў Савет Бяспекі ААН дае магчымасць уключыць Беларусь у яго парадак дня — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка