ЕС пачынае праграму фінансавай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі

6 красавіка, Позірк. Пра пачатак Еўрапейскім саюзам праграмы фінансавай падтрымкі пацярпелых ад палітычных рэпрэсій у Беларусі паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, праект будзе дзейнічаць у рамках раней прынятай праграмы EU4Belarus-SALT. Ён распаўсюджваецца на былых палітвязняў, а таксама асоб, якія “падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу”, адзначыў Вячорка.
“Памер падтрымкі — да 10.000 еўра”, — дадаў ён.
“На гэтую суму ў рамках праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцаў, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены); выдаткі на пераклад дакументаў; пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў); грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц); падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі”, — напісаў дарадца.
Заяўку на атрыманне падтрымкі можна падаць на сайце праграмы EU4Belarus — SALT.
EU4Belarus-SALT-праграма ЕС, створаная ў 2020 годзе для падтрымкі беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

