Каля 70% атракцыёнаў з сярэдняй і высокай рызыкай адпрацавалі прызначаны тэрмін службы — МНС
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 7 красавіка 2025 года ў 22:17
7 красавіка, Позірк. Каля 70% атракцыёнаў з сярэдняй і высокай рызыкай адпрацавалі прызначаны тэрмін службы, паведаміў на прэс-канферэнцыі 7 красавіка начальнік упраўлення нагляду за бяспекай пад’ёмных збудаванняў і атракцыёнаў Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Пётр Клімко.
Усяго, паводле яго слоў, дзейнічае 180 такіх атракцыёнаў. У сярэднім прызначаны тэрмін іх службы складае каля 10 гадоў, аднак, адзначыў чыноўнік, згодна з абноўленымі правіламі бяспекі, аб’екты могуць эксплуатавацца на працягу трох такіх перыядаў.
Клімко падкрэсліў, што гаворка ідзе пра атракцыёны, якія падпадаюць пад дзеянне закона аб прамысловай бяспецы.
“Гэта значыць, калі вытворца ўстанавіў 10 гадоў [тэрмін службы], то 30 гадоў для атракцыёнаў — [максімум]. Але зразумела, што гэта не мяжа. Ёсць інструменты, якія дазваляюць і падоўжыць тэрмін службы атракцыёну. Гэта той жа рамонт, які можа аднавіць яго здольнасць бяспечна эксплуатавацца”, — сказаў прадстаўнік МНС.
Кожны атракцыён, дадаў ён, пасля адпрацоўкі прызначанага тэрміну дапускаецца да дальнейшай эксплуатацыі па выніках “абавязковага дыягнаставання”, “тэхнічнага агляду”, а таксама “выпрабавання экспертам у галіне прамысловай бяспекі”. “Тыя атракцыёны, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы, будуць выпрабоўвацца толькі экспертамі Дзяржпрамнагляду, каб выключыць момант, калі адна і тая ж арганізацыя будзе праводзіць і дыягностыку, і агляд”, — удакладніў Клімко.
У 2024 годзе, паводле яго слоў, з 180 атракцыёнаў 10 не былі ўведзеныя ў эксплуатацыю па розных прычынах.
У мінулым годзе ўпершыню з 2009 года было некалькі траўміраванняў на атракцыёнах, адзначыў Клімко. Ён паведаміў, што ў траўні ў Лідзе (Гродзенская вобласць) дзяўчынка выпала з перасоўнага атракцыёна. Былі выпадкі траўматызму, звязаныя з невыкананнем правілаў эксплуатацыі аб’ектаў у парках.
6 ліпеня на атракцыёне “Лебедзі” ў парку Чалюскінцаў (Мінск) пацярпела некалькі чалавек, у тым ліку дзеці.
Як паведамлялася раней, пасля гэтага інцыдэнту прынята рашэнне аб дадатковым абследаванні атракцыёнаў сталіцы.
Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара — галоўнага інжынера УП “Мінскзелянбуд” Руслана Касевіча, сёлета сезон працы атракцыёнаў у Мінску плануецца пачаць у красавіку і траўні ў залежнасці ад умоў надвор’я. У парку Горкага запрацуюць некалькі новых аб’ектаў пасля рэканструкцыі парку.
Цэны застануцца на ўзроўні 2024 года, сярэдні кошт за катанне складзе 2,5 рубля, паведаміў Касевіч.
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях перакрытыя рэкорды холаду 85-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі і СНД зменшылася ў 2,6 раза ў гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць шлюбаў за апошнія пяць гадоў зменшылася на 26,3%, разводаў — вырасла на 1,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5–7 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка