Ціханоўская: Чалавечнасць і сумленнасць называюць экстрэмізмам толькі тыя, хто на іх няздольны
10 красавіка, Позірк. Колькі б Лукашэнка і яго паплечнікі ні спрабавалі знішчыць усялякае іншадумства, яны ніколі не навяжуць свой светапогляд людзям, якія шануюць праўду, і ніколі не зламаюць тых, хто працуе для дапамогі і справядлівасці. Так дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская пракаментавала ўключэнне ў спіс “экстрэмістскіх фарміраванняў” праекта журналістаў-расследавальнікаў “БюроМедыя” і ініцыятыву дапамогі жанчынам у палітычным зняволенні “Палітвязынка”.
“Чалавечнасць і сумленнасць называюць экстрэмізмам толькі тыя, хто на іх няздольны”, — падкрэсліла дэмлідар, якую цытуе яе прэс-служба.
Паводле Ціханоўскай, рэжым зноў і зноў “спрабуе даказаць, што яму пад сілу зняважыць і скасаваць значнасць беларускіх ініцыятываў”, бо гэта яго адзіны спосаб паказаць сваю “ўладу”.
“Але быць сапраўднай уладай — гэта найперш думаць пра людзей, пра тое, як абараняць, падтрымліваць, гаварыць праўду нават у самых надзвычайных умовах. Ініцыятывы, накшталт “БюроМедыя” і “Палітвязынкі” — менавіта пра гэта. Яны — прыклад таго, як людзі самі, без падтрымкі дзяржавы, робяць важную для беларусаў і беларусак справу”, — адзначыла палітык і падзякавала ўсім, хто працягвае рабіць сваю справу, нягледзячы на рызыкі і ціск.
9 красавіка стала вядома, што рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі яшчэ пяць праектаў і груп грамадзян прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
У пералік, апублікаваны на сайце МУС, была ўнесена праваабарончая ініцыятыва па падтрымцы жанчын-палітзняволеных “Палітвязынка”, расследвальніцкі праект “БюроМедыя”, медыяпраект “Хрысціянская візія”, тэлеграм-чат “Магілёўцы abroad” і акаўнт у сацсетцы X (былы “Твітар”) “чё ваще происходит”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства