Медыцынскім арганізацыям дазволена абслугоўваць сваю медтэхніку ў шэрагу дзяржпрадпрыемстваў на бесканкурэнтнай аснове

11 красавіка, Позірк. Медыцынскім арганізацыям дазволена абслугоўваць сваю медтэхніку ў шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў на бесканкурэнтнай аснове, вынікае з пастановы Савета міністраў № 206 ад 10 красавіка.
Палажэнні дакумента, апублікаванага 11 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тычацца “арганізацый аховы здароўя, дзяржаўных устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, падвышэнне кваліфікацыі і (або) перападрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыяй”.
Гэтыя арганізацыі, паводле рашэння ўрада, “маюць права ажыццяўляць дзяржаўныя закупкі работ (паслуг) па тэхнічным абслугоўванні і рамонце медыцынскай тэхнікі і сістэм медыцынскага газазабеспячэння ў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Медтэхнацэнтр” і (або) даччыных прадпрыемстваў вытворча-гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Белмедтэхніка” з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы”.
Пастанова будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў.
25 сакавіка Савет міністраў падоўжыў на 2025–2026 гады бесканкурэнтныя ўмовы продажу прадукцыі для прадпрыемстваў “Лакафарба” (Ліда, Гродзенская вобласць) і “Белшына” (Бабруйск, Магілёўская вобласць), якія знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка