Мінск 22:22

Долар істотна патаннеў перад выходнымі

Крыніца: pixabay.com

11 красавіка, Позірк. Амерыканская валюта істотна патаннела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 красавіка 2025 года.

Каціроўка долара знізілася да 3,1086 (-1,05%; -0,0331).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6445 за 100 (+0,01%; +0,0005), юань — да 4,2087 за 10 (+0,08%; +0,0032).

Таргі еўра не праводзіліся. 9 красавіка ён падаражэў да 3,4747 рубля (+1,7%; +0,0581).

На адыходзячым працоўным тыдні (7 сакавіка — 11 красавіка) патаннелі долар — на 0,66% (з 3,1293 да 3,1086), юань — на 0,51% (з 4,2304 да 4,2087 за 10) і расійскі рубель — на 0,54% (з 3,6642 да 3,6445 за 100); еўра падаражэў на 1,89% (з 3,4104 да 3,4747).

На 10,25% (з 3,4735 да 3,1176 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 сакавіка 2025-га (па выніках студзеня і студзеня — лютага таксама другое месца, -1,73% і -8,54% адпаведна).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацьверты паказчык на тэрыторыі былога СССР. У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: