Беларускіх зенітчыкаў вучылі процідзейнічаць комплексам РЭБ і пошуку “незаконных узброеных фарміраванняў“
11 красавіка, Позірк. Аб правядзенні тактычных вучэнняў у 115-м зенітным ракетным палку паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Манеўры адбываліся на 210-м авіяцыйным палігоне (палігон “Ружаны“ знаходзіцца на тэрыторыі трох раёнаў Брэсцкай вобласці: Бярозаўскага, Івацэвіцкага і Пружанскага).
Адзначаецца, што пасля маршу асабісты склад разгарнуў тэхніку і ахову. Праца зенітчыкаў вялася ва ўмовах “процідзеяння комплексам радыёэлектроннай барацьбы”, падкрэсліла Мінабароны.
“Дывізіён адпрацаваў абарону калоны ад ДРГ (дыверсійна-разведвальные групы. — “Позірк”.), пошук незаконных узброеных фарміраванняў, размініраванне ўчастка мясцовасці, — гаворыцца ў паведамленні. — Разлікі зенітных установак адбілі напад беспілотнікаў, а вайскоўцы аддзялення захоўвання, перагрузкі і транспарціроўкі здзейснілі перагрузку ракет зенітнага ракетнага комплексу С-300“.
Таксама ваеннае ведамства паведаміла, што байцы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады на занятках па ваджэнні баявых машын на плаву “пераадольвалі водную перашкоду ва ўмовах уздзеяння дыверсійных сіл умоўнага праціўніка“.
Акрамя таго, дэсантнікі “адпрацоўвалі тактычныя задачы на розных участках мясцовасці і ажыццяўлялі знішчэнне ўмоўнага праціўніка з розных відаў узбраенняў“.
Трэці месяц запар улады правяраюць баявую гатоўнасць арміі. Першая праверка боегатоўнасці была абвешчаная 3 лютага. Фактычна без выразнага завяршэння першай пачалася другая — 24 сакавіка.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі практычна безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой ён адкрыта падтрымлівае Крэмль.
Увосень 2025 года на беларускай тэрыторыі пройдуць сумесныя з Расіяй стратэгічныя вучэнні “Захад“.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка