КДК адсправаздачыўся пра чатырохразовае скарачэнне колькасці даўгабудаў
11 красавіка, Позірк. Колькасць аб’ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва (даўгабудаў) у Беларусі з 2021 года скарацілася больш як у чатыры разы — з 4.465 да 1.063, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю 11 красавіка.
Адзначаецца, што “нярэдка выяўляюцца выпадкі”, калі аб’екты, што эксплуатуюцца, лічацца даўгабудамі з-за таго, што “іх балансатрымальнікі (уладальнікі) своечасова не аформілі дакументы аб увядзенні аб’ектаў у эксплуатацыю”. У сувязі з гэтым КДК “у межах прафілактычнай працы” сістэматычна інфармуе органы мясцовай улады і арганізацыі “пра недапушчальнасць падобных фактаў”.
У выпадку, калі парушэнні не ліквідуюцца, “прымяняюцца прадугледжаныя законам штрафныя санкцыі”.
У сакавіку гэтага года КДК Мінскай вобласці ў Пухавіцкім і Мінскім раёнах “выяўлены факты працяглай эксплуатацыі дзвюма камунальнымі арганізацыямі сістэм (сетак) водазабеспячэння і водаадвядзення без іх прыёмкі”. За гэтае парушэнне арганізацыі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на агульную суму 4,2 тыс. рублёў, удакладніла ведамства.
Як нагадалі ў КДК, згодна з п. 2 арт. 115 Кодэкса аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, “эксплуатацыя аб’екта, у тым ліку чаргі будаўніцтва, пускавога комплексу, без яго прыёмкі ў эксплуатацыю ва ўсталяваным парадку забараняецца”. У выпадку эксплуатацыі або перадачы ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва без прыёмкі прадугледжаны штраф да 200 базавых велічынь на юрыдычную асобу.
15 жніўня 2022 года Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання пляцоўкі комплекснай рэканструкцыі забудовы ТАА “Мінскі гарадскі тэхнапарк” заявіў, што даўгабуды сведчаць пра бардак, а ў сталіцы іх “больш, чым дзе-небудзь”.
“Гэта не толькі помнікі безгаспадарлівасці. Перш за ўсё гэта няствораныя працоўныя месцы, недаатрыманыя падаткі ў бюджэт, замарожаная эканамічная актыўнасць. Такое становішча нікуды не гадзіцца”, — заявіў Лукашэнка.
У траўні 2023 года Руслан Пархамовіч, які тады займаў пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва (з сакавіка 2025 года міністрам прызначаны Аляксандр Студнеў), заявіў, што ў 2022 годзе колькасць аб’ектаў незавершанага будаўніцтва была скарочана на 1,5 тыс., “г.зн. практычна на 50%”.
“Гэта праца працягваецца і цяпер. За бягучы год мы плануем яшчэ на 900 аб’ектаў скараціць гэтую колькасць. Г.зн. да канца 2023 года мы чакаем, што аб’ектаў застанецца не больш за паўтысячы”, — сказаў ён.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка