Кіраўнік групы КР па Мельнікавай: Разглядаем усе сцэнары, але я лічу, што яна не ў Беларусі

13 красавіка, Позірк. Працоўная група Каардынацыйнай рады для рэагавання і маніторынгу сітуацыі са знікненнем спікеркі Анжалікі Мельнікавай працягвае разглядаць розныя варыянты развіцця падзей з ёй, уключаючы знаходжанне на беларускай тэрыторыі, паведаміў “Позірку” яе кіраўнік Аляксандр Паршанкоў (узначальвае сталую камісію КР па справах студэнцтва, фракцыя “Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты”).
Аднак, каментуючы выказванне Аляксандра Лукашэнкі аб Мельнікавай, якое прагучала напярэдадні, актывіст адзначыў: “Не магу казаць ад імя працоўнай групы, але магу сказаць сам ад сябе, што для мяне сцэнар, што яна ў Беларусі і што да гэтага маюць дачыненне беларускія спецслужбы, — я яго не разглядаю. Працоўная група, канешне, разглядае ўсе сцэнары, але я лічу, што адбылося нешта іншае”.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, лідар “Каманды Латушкі і руха “За Свабоду” у КР, да якіх належыць Мельнікава, Павел Латушка на сваім ютуб-канале 13 красавіка паведаміў, што напярэдадні звярнуўся ў польскую пракуратуру з прапановай правесці дадатковыя следчыя дзеянні і заявай аб гатоўнасці даць паказанні сведак па яе справе.
“Мы канстатуем, на наш вялікі жаль, што мы не ведаем, дзе знаходзіцца Анжаліка Мельнікава. На жаль, за гэтыя дні — ужо дастаткова шмат часу прайшло — не паступіла новай інфармацыі”, — сказаў ён.
“Таксама, напэўна, мы не можам з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, ці сапраўды яе дзеці знаходзяцца ў Беларусі”, — дадаў палітык.
Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з Мельнікавай ініцыятыўна, заўважыў кіраўнік НАУ. Такім чынам той “умешваецца ва ўнутраную палітыку Варшавы”, лічыць Латушка: “А, магчыма, ён ведае, дзе знаходзіцца Анжаліка Мельнікава”.
Падчас рэспубліканскага суботніку 12 красавіка Лукашэнка непахвальна выказаўся пра польскія ўлады, узгадаў палітвязня Анджэя Пачобута, а пасля, без без прывязкі да чаго-небудзь, — Мельнікаву, не называючы яе імя.
“Яны ж там страцілі спікерку гэтую. Знайсці не могуць! Знайсці не могуць. Дык знайдзіце хоць”, — сказаў ён.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку”паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КР магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіябілет.
7 красавіка стала вядома, што паліцыя Вялікабрытаніі не праводзіць расследаванне ў сувязі з яе знікненнем.
Раней у гэты ж дзень Латушка паведаміў, што, згодна з апошняй на той момант інфармацыяй ад польскіх праваахоўнікаў, Мельнікава “не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але, хутчэй за ўсё, яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”.
Таксама партал “Люстэрка” паведаміў, што датэлефанаваўся да былога мужа Мельнікавай. Мужчына пацвердзіў журналістам, што іх дзеці — дзяўчынкі сямі і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ беларускіх эпідэміёлагаў “вялікую занепакоенасць” выклікаюць вірусныя дыярэі — загадчыца аддзялення РЦГЭіГЗМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ траўні Літва дала статус уцекача 6 грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя ў траўні склала 5,3% у гадавым выражэнні — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа дачах крадуць тушонку, гарэлку, алей, граблі, бензін, пасцельную бялізну — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


