Прадстаўнікі Беларусі і Ірана абмеркавалі супрацу ў сферы транспарту
14 красавіка, Позірк. Пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння абмеркавалі 12 красавіка ў Тэгеране пасол Беларусі Дзмітрый Кальцоў і намеснік міністра дарог і гарадскога развіцця, гендырэктар Кампаніі чыгунак Ірана Джаббар Алі Закеры, паведаміла 14 красавіка прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
“Падчас сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў транспартнай сферы. Пацверджана важнасць далейшай інтэнсіфікацыі супрацы профільных структур дзвюх краін”, — гаворыцца ў паведамленні.
8 красавіка начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч і Джаббар Алі Закеры абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж БЧ і іранскай чыгункай “на пляцоўках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб’яднанняў”, а таксама “дамовіліся пра далейшыя перспектывы развіцця перавозак беларускіх знешнегандлёвых грузаў у Іран і трэція краіны з задзейнічаннем інфраструктуры міжнароднага транспартнага калідора “Поўнач — Поўдзень”. Па выніках перагавораў бакі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацы.
Паводле інфармацыі Вярэніча, за першы квартал 2025 года аб’ём грузавых чыгуначных перавозак паміж Беларуссю і Іранам склаў больш за 34 тыс. тон, за пяць гадоў ён павялічыўся ў шэсць разоў.
Летась у верасні міністр транспарту Беларусі Аляксей Ляхновіч заявіў, што “беларускія грузы экспартуюцца па чыгунцы больш чым у 90 краін свету. У 2024 годзе геаграфія паставак пашырылася за кошт такіх краін, як Сенегал, Перу, Малі, Уругвай, Эфіопія, Гвінея-Бісаў, Бенін, Туніс, Алжыр ды іншых “. Паводле яго слоў, “ствараюцца неабходныя ўмовы для нарошчвання аб’ёмаў экспартных паставак прадукцыі айчынных прадпрыемстваў кантэйнерамі на рынак Кітая”.
Беларусь, адзначыў чыноўнік, працягвае выбудоўваць лагістыку, задзейнічаючы інфраструктуру міжнароднага транспартнага калідора “Поўнач — Поўдзень”. Акрамя таго, звярнуў увагу ён, у красавіку 2024 года краіна далучылася да транспартнага калідора “Расія — Казахстан — Узбекістан — Афганістан — Пакістан”.
Беларусь ўсталявала дыпламатычныя стасункі з Іранам 32 гады таму. Актуальныя даныя пра узаемны тавараабарот Мінск у адкрытым доступе не публікуе. У кастрычніку 2023 года на той момант прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заяўляў, што ў 2022 годзе ўзаемны тавараабарот вырас утрая, а даныя 2023 года, якія былі на той момант, фіксавалі рост узаемных паставак яшчэ на 25%.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

