У шорт-ліст прэміі Prix Voltaire ўвайшлі выдаўцы з Беларусі Надзея Кандрусевіч і Дзмітрый Строцаў
14 красавіка, Позірк. У шорт-ліст літаратурнай прэміі IPA Prix Voltaire 2025 года ўвайшлі беларускія літаратары і выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзмітрый Строцаў, паведамляе Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA).
Таксама ў шорт-ліст уключаны Махамад Хадзі (Ліван), Амар Інграшан (Алжыр), Мішэль Мушабек (ЗША), Георгій Урушадзэ (Расія).
Адзначаецца, што пісьменнік і перакладчык Надзея Кандрусевіч у 2018 годзе заснавала ў Беларусі выдавецтва “Koska,“. Яно спецыялізавалася на выданні дзіцячых кніг скандынаўскіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову. Цяпер “Koska,” не выдае друкаваныя кнігі, Кандрусевіч з 2022 года жыве ў Швецыі, аднак кнігі прадаюцца анлайн.
Паэт Дзмітрый Строцаў з 2022 года пражывае ў Германіі. У яго таксама было сваё выдавецтва ў Мінску — “Вінаград“, якое ўлады пазбавілі ліцэнзіі.
Аўтара 18 кніг вершаў на рускай мове, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, Строцава затрымлівалі ў Беларусі падчас пратэстаў у 2020 годзе, ён адбываў адміністрацыйны арышт.
Строцаў — лаўрэат Рускай прэміі (2007), прэміі Norwegian Authors’ Union’s Freedom of Speech Award (2020), прэміі Фонду бібліятэкі Вацлава Гаўла (2021) і іншых. Вершы перакладзеныя на беларускую, англійскую, грузінскую, італьянскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, нарвежскую, польскую, украінскую, французскую, шведскую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.
У Берліне Строцаў заснаваў Hochroth Minsk — платформу для беларускіх і іншых выгнаных пісьменнікаў.
Летась у шорт-ліст гэтай прэміі ўваходзіў выдавец Андрэй Янушкевіч, вымушана эміграваўшы з Беларусі ў Польшчу.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства