Аўтамабілем 2024 года ў Беларусі стаў кітайскі Voyah Free (дапоўнена)

15 красавіка, Позірк. Аўтамабілем 2024 года ў Беларусі названы кітайскі Voyah Free, паведаміў дырэктар “БАА-Кансалт” Дзмітрый Ярота на прэс-канферэнцыі 15 красавіка ў Мінску.
На фінальным этапе складання рэйтынгу, ініцыяванага Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй (БАА), разглядалася сем мадэляў, з якіх эксперты выбралі пераможцаў.
Другое месца заняў нямецкі Audi Q8, трэцяе — беларуска-кітайскі Belgee Х50.
Пераможцы ў іншых намінацыях:
- “Дызайн года” — Audi RS6 Avant;
- “Мадэль — навінка года” — Dongfeng BOX;
- “SUV года. Да 100 тыс. рублёў” — Belgee Х50;
- “Самы папулярны седан” — Belgee S50;
- “Самы папулярны SUV” — Belgee Х50;
- “Самы папулярны электракар” — Voyah Free;
- “Самы папулярны камерцыйны аўтамабіль” — GAZ Gazel Next Track;
- “Аўтамабіль года ў “Прамагралізінг” — Dongfeng Shine GS.
Тройка прызёраў у намінацыі “Аўтамабіль 2023 года” выглядала наступным чынам: Geely Monjaro, Voyah Free, Audi A6 Avant.
У 2024 годзе ўдзельнікі БАА рэалізавалі 49.626 новых легкавых аўтамабіляў — у 2,28 раза больш, чым у 2023-м (21.761), паведаміў Ярота.
Паводле слоў спікера, у 2019-м было прададзена 60.216, 2020-м — 46.098, 2021-м — 41.217, 2022-м — 14.843.
Летась на рынку было прадстаўлена 100 мадэляў легкавых аўто, што на 28,2% больш, чым у 2023-м. Зрэшты, адзначыў Ярота, “да 2022 года яшчэ далёка”. Тады, паводле слоў эксперта, на рынку было 142 мадэлі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+