Беларусь выдала Літве грамадзяніна гэтай краіны, які асуджаны за фінансавыя афёры

15 красавіка, Позірк. Два тыдні таму Беларусь перадала Літве яе грамадзяніна Ігнаса Ёмантаса, умоўна асуджанага за фінансавыя махінацыі, паведаміў партал Delfi са спасылкай на “інфармаваныя крыніцы” і прэс-службу Дэпартамента паліцыі краіны.
Адзначаецца, што Ёмантас быў затрыманы беларускімі памежнікамі летась 29 снежня за спробу трапіць у Беларусь па чужым пашпарце. Пазней ён быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі, але правёў у беларускай турме чатыры месяцы, пасля чаго быў перададзены Літве, дзе ў чэрвені 2022 года за ўтойванне падаткаў быў прысуджаны да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.
“Нягледзячы на тое, што падчас гэтага пакарання ён неаднаразова парушаў парадак, суддзі яго шкадавалі і да рэальнага пакарання не асуджалі. Толькі ўцёкі ў Беларусь сталі апошняй кропляй, пасля чаго Клайпедскі ўчастковы суд асудзіў яго на турэмнае зняволенне. Да заканчэння адтэрміноўкі заставалася два дні, аднак цяпер яму давядзецца адседзець за кратамі больш за год”, — адзначаецца ў публікацыі.
Паведамляецца, што Ёмантас з’яўляецца фігурантам яшчэ аднаго расследавання, звязанага з махлярствам. Раней ён быў судзімы за нелегальнае захоўванне зброі, ухіленне ад падаткаў і парушэнне грамадскага парадку. “Дагэтуль суды не прыгаворвалі яго да рэальнага зняволення. Акрамя таго, ён сістэматычна парушае Правілы дарожнага руху, ездзіць за рулём п’яным, без правоў, перавышае хуткасць і г.д. З 2017 года за парушэнні ПДР яго каралі больш за 80 разоў”, — гаворыцца ў артыкуле.
Летась у чэрвені прэс-служба МУС Беларусі паведамляла, што двое літоўскіх грамадзян былі экстрадаваныя з Беларусі па запыце Вільні.
Паводле інфармацыі ведамства, адзін з затрыманых — 20-гадовы мужчына — быў аб’яўлены ў міжнародны вышук “за незаконнае захоўванне з мэтай збыту буйных партый какаіну і канабісу”, другі — 58-гадовы мужчына — “за наўмыснае прычыненне нажом цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.
24 мая 2024 года МУС паведаміла пра выдачу Літве 35-гадовага грамадзяніна, якога Вільнюс аб’явіў ў вышук па лініі Інтэрпола за групавое згвалтаванне непаўналетняй і іншыя дзеянні. Ведамства назвала той выпадак “паказальным прыкладам таго, што нягледзячы на санкцыйную палітыку шэрагу краін у дачыненні да Беларусі, канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж праваахоўнымі ведамствамі працягваецца”.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

