ВУП Беларусі ў першым квартале вырас на 3,1% (дапоўнена)

17 красавіка, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся за студзень — сакавік 2025 года на 3,1% да аналагічнага перыяду 2024-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Паводле даных ведамства, аб’ём ВУП у наяўных цэнах склаў 59,4 млрд рублёў.
У студзені 2025 года гэты паказчык быў на ўзроўні 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — 3,1% (38,7 млрд).
17 лютага пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі на той момант прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка (10 сакавіка прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка) заявіў дзяржСМІ, што першы месяц года склаўся “добра, вышэй за нашыя прагнозы”. Паводле яго слоў, студзеньскія тэмпы “неабходна ўтрымаць на ўвесь квартал”. Статыстыка сведчыць, што гэта зрабіць не атрымалася.
Вайна і звязаныя з гэтым эканамічныя праблемы ў 2025 годзе не знікнуць, “нават калі будуць нармальныя зрухі на фронце”, таму сітуацыя для беларускай эканомікі “будзе няпростая”, заявіў Лукашэнка 26 студзеня на прэс-канферэнцыі ў БДУФК пасля галасавання на мерапрыемстве, якое ўлады лічаць “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Негатыўныя рызыкі для беларускай эканомікі ствараюць яе разбалансаванасць, перагрэў і планы ўладаў “не пастрожваць, а захоўваць у цэлым мяккую эканамічную палітыку”, адзначыў на брыфінгу 21 студзеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
Гэтыя рызыкі, удакладніў эксперт, “не ляжаць у расійскай плоскасці”.
“[Мяккая палітыка] можа правакаваць або захаванне значнага перагрэву, або, як бачыцца ў базавым сцэнарыі, яго невялікага пашырэння ў 2025 годзе, — адзначыў Харытончык. — Адпаведна гэта можа прывесці да павелічэння дэфіцыту знешняга гандлю. А таксама нясе інфляцыйныя пагрозы, якія, калі рэалізуюцца, могуць “з’есці” ўсе дасягненні і прывесці да неспрыяльных наступстваў для выпуску і дабрабыту грамадзян ужо ў сярэднетэрміновым перыядзе”.
Згодна з зацверджанымі Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназуе Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка.
На думку BEROC, рост ВУП запаволіцца з 4% у 2024-м да 1,5–2% у 2025-м.
У макраэканамічным аглядзе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у леташнім восеньскім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,3%.
Летась у сярэдзіне кастрычніка Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.
У студзені 2024 года ВУП Беларусі складаў 2,8%, студзені — лютым — 4 працэнты, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%, студзені — ліпені — 5,5%, студзені — жніўні — 4,9%, студзені — верасні — 4,5%, студзені — кастрычніку — 4,2%, студзені — лістападзе — 3,9%, студзені — снежні — 4%.
Гл. таксама:
Мэты ўладаў па прыросту ВУП на 4,1% і інфляцыі да 5% у 2025 годзе выглядаюць няўзгодненымі — BEROC
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+