Новым дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы прызначаны Сяргей Глазьеў
17 красавіка, Позірк. Новым дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы прызначаны Сяргей Глазьеў, які дагэтуль займаў пасаду намесніка кіраўніка сакратарыята, паведамляюць дзяржСМІ па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са згаданым чыноўнікам 17 красавіка ў Мінску.
“Мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным, што ваш унёсак у будаўніцтва Саюзнай дзяржавы павінен быць важкім, — заявіў Лукашэнка. — Ён добрага меркавання пра вас. Маё меркаванне вы даўно ведаеце. Таму мы вызначыліся. У сувязі з тым, што заканчваецца тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мезенцава і ён ідзе на іншую працу, мы прынялі такое рашэнне аб прызначэнні вас кіраўніком і маторам нашай саюзнай інтэграцыі ў плане кіраўніцтва ўсім апаратам СД. Думаю, што эфект будзе добры”.
Раней паведамлялася, што Уладзімір Пуцін прызначыў Мезенцава, які кіраваў сакратарыятам Саюзнай дзяржавы з 19 сакавіка 2021 года, сваім паўнамоцным прадстаўніком у Канстытуцыйным судзе.
(будзе дапоўнена)

- ПалітыкаЗ пачатку 2025 года зафіксавана больш за 1.400 парушэнняў правілаў выкарыстання паветранай прасторы Беларусі — камандуючы ВПС і СПАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства

