Лябедзька: Атрымалася пераканаць літоўскіх дэпутатаў не класці беларусаў у адзін кошык з расіянамі

17 красавіка, Позірк. “Мы пераканалі большасць дэпутатаў, што не варта беларусаў класці ў адзін кошык з расіянамі”, — заявіў дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька, каментуючы рашэнне Сейма Літвы не пастрожваць нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі.
Паводле слоў палітыка, сітуацыя ўскладнялася праз тое, што два профільныя камітэты Сейма прагаласавалі за “прыняцце неспрыяльнага для беларусаў больш жорсткага варыянту” дакумента. Аднак на практыцы, падкрэсліў ён, выйшла не так, што “парламент аўтаматычна таксама галасуе “за”.
“Мы не здаваліся, працавалі, праводзілі сустрэчы ранкам і ўвечары. <…> Папраўкі не прайшлі, таму я хачу нас усіх павіншаваць”, — заявіў Лябедзька (на падставе відэазапісу ў тэлеграм-канале Ціханоўскай).
17 красавіка Сейм Літвы падоўжыў яшчэ на год — да 2 траўня 2026-га — законапраект аб нацыянальных санкцыях у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі, адхіліўшы пры гэтым прапанову кансерватараў ураўнаваць абмежавальныя меры для беларусаў з тымі, што ўведзеныя для расіян.
Акрамя таго, адхіленая прапанова ануляваць ім дазвол на жыхарства ў выпадку частых паездак у свае родныя краіны.
Адметна, што 8 красавіка на этапе абмеркавання ў парламенце папярэдне атрымала падтрымку дэпутатаў менавіта больш жорсткая версія законапраекта.
У дакумент унеслі папраўкі пасля таго, як Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне падтрымаў прапанову кансерватараў, якая прадугледжвала прыпыненне выдачы ДНЖ грамадзянам Беларусі, як і расіянам, калі яны не маюць дзейнай візы.
Акрамя таго, прапаноўвалася ануляваць дзейны дазвол на пражыванне, калі грамадзянін Беларусі або РФ ездзіў на радзіму больш за адзін раз на працягу трох каляндарных месяцаў (з выключэннем для перавозчыкаў і кіроўцаў грузавікоў, якія накіроўваюцца транзітам праз вышэйзгаданыя краіны, або калі паездка мела аб’ектыўныя прычыны, што не залежаць ад грамадзяніна).
У адпаведнасці з законам аб санкцыях, які парламент Літвы ўпершыню прыняў у 2023 годзе, прыпынены прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных віз ад грамадзян Беларусі і РФ за выключэннем выпадкаў, калі літоўскае МЗС выступае пасярэднікам у прыёме дазволаў на часовае пражыванне. Выключэнне робіцца толькі для тых, хто мае дзейную шэнгенскую або нацыянальную візу, дазвол на жыхарства ў Літве ці іншай краіне ЕС.
Беларусаў і расіян, якія прыбываюць з-за межаў ЕС, дадаткова правяраюць на наяўнасць пагроз нацыянальнай бяспецы, грамадскаму, дзяржаўнаму парадку, унутранай бяспецы.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка