Экс-кіраўнік Мінсельгасхарча Ліневіч, верагодна, стане дыпламатам у адной з краін Афрыкі

22 красавіка, Позірк. Былы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч, верагодна, стане дыпламатам у адной з краін Афрыкі. Такую выснову можна зрабіць з заяў Аляксандра Лукашэнкі 22 красавіка ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць).
“Былога міністра (сельская гаспадарка мелася на ўвазе) мы адпраўляем на афрыканскі напрамак. Ён дасць рады!” — цытуе палітыка неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
4 сакавіка Лукашэнка прызначыў кіраўніком Мінсельгасхарча свайго памочніка па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава. Ліневіча, які да таго моманту ўзначальваў міністэрства каля 8 месяцаў, ён вызваліў ад пасады “ў сувязі з выхадам у адстаўку”.
Варта адзначыць, што ў законе “Аб дзяржаўнай службе” пад адстаўкай разумеецца “спыненне грамадзянскай службы паводле прадугледжаных <…> падстаў з ініцыятывы грамадзянскага службоўцы”. Права на адстаўку можа быць рэалізаванае толькі аднойчы.
Дыпламаты юрыдычна не лічацца грамадзянскімі службоўцамі, іх дзейнасць рэгулюе асобнае заканадаўства. Такім чынам, Ліневіч, які назаўжды завяршыў грамадзянскую службу, можа стаць дыпламатам.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусі патрабуецца стымуляваць вяртанне кваліфікаваных спецыялістаў — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка