За гладкай афіцыйнай рыторыкай Ватыкана адносна Беларусі магло хавацца напружанне — эксперт

22 красавіка, Позірк. Маюцца падставы сцвярджаць, што за гладкай рыторыкай Святога Пасаду ў кантактах з Мінскам на афіцыйным узроўні хавалася напружанне. Такое меркаванне выказаў “Позірку” палітолаг, філосаф, былы акадэмічны дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётр Рудкоўскі, каментуючы стасункі Ватыкана з Беларуссю пры пантыфікаце памерлага папы рымскага Францішка.
Гэтае напружанне, на думку эксперта, “хутчэй за ўсё, вынікала з прынцыповай пазіцыі Ватыкана па некаторых пытаннях”. Палітолаг адзначыў, што на падставе ўскосных фактаў можна зрабіць пэўныя высновы.
Так, у часы пантыфікату Францішка “адбыўся загадкавы арышт ксяндза Лазара з жорсткім абвінавачаннем у “здрадзе дзяржаве” летам 2013 года”. “Раней нічога падобнага не было”, — звярнуў увагу Рудкоўскі.
“Другое: 2015 годзе нунцыятура ў Беларусі пасля настойлівых запытаў СМІ пацвердзіла, што “папа асабіста хадайнічаў пра вызваленне палітвязняў”. Трэцяе. Фармаванне беларускага епіскапату. За час пантыфікату Францішка асабовы склад беларускага каталіцкага епіскапату памяняўся на 100%”, — сказаў Рудкоўскі.
На сённяшні дзень усе дзейныя (не пенсіянеры) біскупы ў Беларусі прызначаныя менавіта Францішкам, адзначыў палітолаг. Пры гэтым замена, “калі пакінуць па-за дужкамі некаторыя нюансы”, у цэлым адбылася ў кірунку “большай укаранёнасці ў беларускую нацыянальную культуру і павышанай грамадзянскай адчувальнасці”.
“Наўрад ці гэта задавальняла рэжым”, — дадаў Рудкоўскі.
“Чацвёртае. Пасля 2020 года рэпрэсіі перасталі быць нечаканасцю, але нават на гэтым фоне пераслед каталіцкай царквы — знешне мірнай і лаяльнай — стварае ўражанне, што ў рэжыму маюцца асаблівыя прэтэнзіі да Ватыкана. І што Ватыкан далёка не заўсёды гэтыя прэтэнзіі гатовы задавальняць”, — падкрэсліў палітолаг.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка