Візіт Ціханоўскай у ЗША адбудзецца 1–7 траўня

23 красавіка, Позірк. Візіт беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Злучаныя Штаты Амерыкі адбудзецца 1–7 траўня, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Паводле інфармацыі АПК, палітык сярод іншага возьме ўдзел у форуме ў Седоне (Арызона), які ладзіць Інстытут Макейна, а таксама ў Munich Leaders Meeting і публічным мерапрыемстве ў Інстытуце Хадсана ў Вашынгтоне (акруга Калумбія).
Будучы візіт у ЗША Ціханоўская анансавала 16 красавіка ў эфіры ютуб-канала “И Грянул Грэм”. Тады палітык заявіла, што плануе сустрэцца як з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа, так і з кангрэсменамі.
“Мы спрабуем данесці нашу пазіцыю і важнасць падтрымкі як Украіны, так і Беларусі, таму што мы лічым, што свабодная Беларусь таксама ў інтарэсах ЗША”, — сказала дэмлідар.
У 2024 годзе Ціханоўская наведвала ЗША двойчы, агулам — не менш за восем разоў.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


