Рассельгаснагляд просіць устанавіць узмоцнены кантроль над прадукцыяй шэрагу беларускіх прадпрыемстваў

25 красавіка, Позірк. З просьбай змяніць статус шэрагу беларускіх прадпрыемстваў у Рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза на “ўзмоцнены лабараторны кантроль” у сувязі з першасным выяўленнем у іх прадукцыі шэрагу парушэнняў звярнуўся ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі Рассельгаснадор.
Як сцвярджаецца, у малацэ віцебскага падраздзялення ААТ “Полацкі малочны камбінат” і паўфабрыкатах з птушкі філіяла “ЮНІМІТ” ААТ “Смалявічы Бройлер” (Мінская вобласць) выяўлена перавышэнне дапушчальнай колькасці мезафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў.
У птушцы прадукцыі ААТ “Смалявічы Бройлер” выяўлены бактэрыі групы кішачнай палачкі, а ў субпрадуктах з птушкі ЗАТ “Сервалюкс Агр” (кіруючая капання знаходзіцца ў Магілёве) — дынітракарбанілід (ужываецца для лячэння паразітарных захворванняў, аднак вытворцы абавязаны дачакацца поўнага вывядзення прэпарата з арганізма птушкі).
Раней стала вядома, што з 12 красавіка Рассельгаснагляд без тлумачэння прычын забараніў увоз на тэрыторыю Расіі прадукцыі вытворчага ўчастка “Малочны гасцінец” ААТ “Мінскі малочны завод № 1”.
У сакавіку згаданае ведамства паведамляла, што ў імпартных пастаўках малочных тавараў у Расію доля Беларусі складае больш за 93%, таксама на краіну прыпадала палова імпарту ўсёй мясапрадукцыі.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


